Трое паліцэйскіх паранены ў выніку стральбы каля пасольства Ізраіля ў Іарданіі. Нападніка забілі
У выніку стральбы каля пасольства Ізраіля ў Іарданіі ноччу 24 лістапада забіты нападаючы, трое паліцэйскіх атрымалі раненні, паведамляе Reuters.
Па словах сведкаў, іарданская паліцыя ачапіла тэрыторыю паблізу пасольства, якое знаходзіцца пад узмоцненай аховай, пасля таго, як раздаліся стрэлы.
Паліцыя застрэліла нападніка, які абстраляў паліцэйскі патруль. Трое паліцэйскіх былі шпіталізаваныя.
Reuters дадае, што ў гэтым раёне часта праходзяць антыізраільскія выступленні.
Каментары