У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў

У Вільні 27 лістапада прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка — былога байца Палка Каліноўскага і сябра Каардынацыйнай рады, якога ўлады В’етнама два тыдні таму выдалі рэжыму Лукашэнкі.

27.11.2024 / 22:18

Фота тут і далей: «Радыё Свабода»

Акцыя праходзіла каля Сейма Літвы і ў ёй удзельнічалі каля 100 чалавек: прадстаўнікі беларускай дыяспары і дэмакратычных сіл Беларусі.

Арганізавалі акцыю фонд «Дапамога» на чале Наталлі Калегавай і клуб «Ліцвіны» пад кіраўніцтвам Сяргея Шалыгіна пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай Рады ды іншых беларускіх арганізацый. Сама Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Канадзе, таму на акцыі ад Офіса выступіў Данііл Гаркавы, кіраўнік аддзела замежных сувязяў.

Сярод іншых, на ёй прысутнічала прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская, па анлайн-сувязі да ўдзельнікаў звярнуліся намеснік кіраўніцы АПКБ Павел Латушка і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Вадзім Кабанчук.

Выступілі падчас акцыі таксама былыя і цяперашнія байцы Палка Каліноўскага — Аляксандр Клачко, Рымас «Дзед» Армайціс, сябры Каардынацыйнай рады — Станіслава Гліннік, Вольга Вялічка, а таксама іншыя беларускія палітыкі і актывісты.

Арганізатары акцыі ў Вільні заклікалі міжнародную супольнасць:

Таксама былі агучаныя наступныя патрабаванні да ўладаў Літвы:

Падчас акцыі беларусы збіралі подпісы пад зваротам да літоўскіх уладаў у падтрымку Васіля Верамейчыка ды іншых беларусаў, а таксама заклікалі падпісаць петыцыю ў інтэрнэце па спасылцы.

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Каардынацыйная рада заклікала Літву і Украіну памяняць Верамейчыка на беларускіх шпіёнаў

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з экс-каліноўцам Верамейчыкам, якога дэпартавалі ў Беларусь ФОТА

Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны

Nashaniva.com