Грамадства22

Каардынацыйная рада заклікала Літву і Украіну памяняць Верамейчыка на беларускіх шпіёнаў

Каардынацыйная рада выступіла з заяваю па сітуацыі з Васілём Верамейчыкам, затрыманым у В'етнаме і дэпартаваным у Беларусь.

Каардынацыйная рада звяртае ўвагу, што сітуацыя Васіля Верамейчыка патрабуе асаблівай увагі.

Пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года ў Беларусі і пагрозы арышту ён эмігрыраваў ва Украіну, дзе ўступіў у Полк Каліноўскага. У якасці намесніка камандзіра батальёна «Волат» ён удзельнічаў у баях на поўдні і ўсходзе Украіны, быў паранены ў Мікалаеўскай вобласці, узнагароджаны медалём за заслугі.

Таксама Васіль з’яўляецца сузаснавальнікам Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў. У 2024 годзе ён быў абраны ў Каардынацыйную раду Беларусі.

«Па падставах, якія мы лічым неабгрунтаванымі, у 2023 годзе дэпартамент міграцыі Літоўскай Рэспублікі забараніў Васілю Верамейчыку ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага саюза. Гэта вымусіла яго шукаць прытулак у патэйцыйна небяспечных краінах», — піша КР.

Каардынацыйная рада звяртаецца да міжнароднай супольнасці і праваабарончых арганізацый з заклікам прыкласці ўсе намаганні для абароны жыцця і правоў Васіля Верамейчыка.

Каардынацыйная рада заклікала:

— урады краінаў свету спыніць супрацоўніцтва з сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку прыпыніць дамовы аб экстрадыцыі і прававой дапамозе;

— перагледзець падыходы да прадастаўлення міжнароднай абароны і гуманітарнага ДНЖ беларусам у Літоўскай Рэспубліцы і распаўсюджаннай практыцы прызнання беларусаў «пагрозай для нацыянальнай бяспекі», акцэнтуючы ўвагу на індывідуальных абставінах кожнага выпадку;

– ініцыяваць перамовы з уладамі Беларусі аб магчымым абмене Васіля Верамейчыка на грамадзян Беларусі, асуджаных у Літве і Украіне за шпіянаж у інтарэсах Беларусі.

— урад Украіны прызнаць Васіля Верамейчыка ваеннапалонным і ўключыць ў абменны фонд. 

КР заяўляе аб недапушчальнасці экстрадыцыі палітычных актывістаў у Беларусь, дзе яны падвяргаюцца несправядліваму пераследу, і заклікае дэмакратычную супольнасць да скаардынаваных дзеянняў у мэтах абароны Васіля Верамейчыка і прадухілення новых такіх выпадкаў.

Каментары2

  • HD
    24.11.2024
    А як яго будзе меняць Летува якая прызнала яго "пагрозай"? І навошта гэта Украіне якая забараніла яму ўезд і фактычна прыклала руку да рашэння летувісаў аб тым каб выкінуць чалавека ня толькі з Летувы але і з Эўразьвязу?
    Чалавеку зламалі лёс і згубілі чалавека.
    А гэта вораг злачыннага рэжыму Лукашэнкі. І у адрозненні ад немца які патрэбен быў толькі Масковіі для ціску на Германію беларускага ваяра Верамейчыка рэжым прысудзіць да смяротнага пакарання і растраляе.
    Кроў гэта на руках у тым ліку і ўсіх тых хто паспрыяў як ва Украіне так і ў Летуве таму каб зламаць яму лёс і зрабіць усё каб гэты годны беларус і ваяр нарэшце трапіў у кіпцюры катаваньні лукашызму.
  • 1
    24.11.2024
    Наўрад ці там нават даведаюцца пра гэты заклік. Нават беларусу, які штодня чытае навіны і абазнаны, складана зразумець, навошта патрэбная гэта рада і што яна каардынуе, акрамя паглынання сродкаў. Што і казаць пра замежнікаў.

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў8

Памятаеце міністра спорту Качана, які ўляпаўся ў туалетны скандал? Яго цяперашняя пасада не ўражвае3

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?4

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →