Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы
Каб хоць неяк ажывіць самую нецікавую прэзідэнцкую выбарчую кампанію ў гісторыі незалежнай Беларусі, спарынг-партнёры Лукашэнкі ідуць на зусім экзатычныя крокі. Адзін з іх, кіраўнік праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, нават пяць хвілін паразмаўляў з рускамоўным галасавым памочнікам «Аліса», убудаваным у «Яндэкс.Станцыю».
02.12.2024 / 21:10
Скрыншот з відэа
Ролік з запісам «інтэрв'ю» Хіжняка выклалі ў партыйных каналах РПТС у ютубе і тэлеграме.
Хіжняк падзяліўся са штучным інтэлектам, што ў ягонай сям'і жывуць дзве брытанскія кошкі, а сам ён аматар грэка-рымскай барацьбы і лоўлі шчупака на спінінг.
Што да адказаў на палітычныя і каляпалітычныя пытанні, то яны арыгінальнасцю не адрозніваліся і выглядалі як таксама згенераваныя нейрасеткай, тым больш што і агучваліся штучна-механічным голасам.
Так, адносна таго, што прымусіла Хіжняка ўдзельнічаць у цяперашняй кампаніі, ён адказаў, што гэта ўсё з-за жадання «прадставіць грамадству праграму і рэалізаваць прапановы на заканадаўчым узроўні». Быць кіраўніком для Хіжняка — гэта «весці людзей за сабой і несці адказнасць за свае рашэнні і рашэнні сваёй каманды». Прыйсці ў партыю ён вырашыў таму, каб «дапамагчы яе рэфармаваць і развіваць», а што да сваёй каманды — то гэта «класная каманда асоб, прафесіяналаў, людзей са сваёй думкай».
Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»
Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ
Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў
На кампанію Лукашэнкі ўжо пералічылі больш за 400 тысяч рублёў. У спойлераў грошай няма