Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ
Пікет у падтрымку Сяргея Сыранкова арганізавалі ў Барысаве.
На пікет камуністы прыйшлі з рэквізітам. Акрамя традыцыйных чырвоных сцягоў, на стале паставілі адразу два бюсты Леніна — адзін большы, другі меншы.
Сыранкоў ідзе на выбары пад лозунгам «Не замест Лукашэнкі, а разам з ім». У першы дзень збору подпісаў ён дэманстратыўна падпісаўся за Лукашэнку. Яго каманда, у якую ўваходзяць у тым ліку прапагандысты Аляксей Дзермант і Пётр Пятроўскі, не хавае, што Сыранкоў з'яўляецца спойлерам, а не рэальным прэтэндэнтам.
Самі Дзермант і Пятроўскі раней крычалі на польскай «Тшэба» вылучэнню Лукашэнкі на сёмы тэрмін.
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў завершыцца 6 снежня. Ініцыятыўная група Лукашэнкі ўжо паведаміла, што сабрала больш за 1,5 мільёна подпісаў. У штабе падкантрольнага прэтэндэнта Алега Гайдукевіча таксама заявілі, што сабралі неабходныя 100 тысяч подпісаў.
Акрамя іх, у кампаніі ўдзельнічаюць прадстаўнік праўладнай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк і Ганна Канапацкая.
Каментары
* "Эти конфеты появляются в нашем городе очень редко, из-за своей цены и небольшого срока годности. В основном их привозят в канун Нового года. Ведь Новый Год это сладкий праздник) И хочется побаловать себя и родных..." (с)
подпіс? які подпіс? я ужопадпісалася. во