Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку

У верасні гэтага года ў Краснаярскім краі Расіі ў адной сям'і памерлі чацвёра дзяцей. Спачатку прычынай іх гібелі называлі атручэнне прадуктамі з мясцовай крамы, але гэтая версія не пацвердзілася. Следчы камітэт Расіі цяпер заявіў, што смерць наступіла ў выніку «вострага атручвання дэструктыўнай атрутай (інсектыцыдамі)». Вінаватым у смерці дзяцей СК лічыць бацьку. 

03.12.2024 / 10:12

Вінаватым у смерці дзяцей СК Расіі лічыць бацьку. Скрын відэа

Паводле версіі следства, бацька загінулых дзяцей увечары 20 верасня апрацаваў дом інсектыцыдным сродкам ад насякомых.

«Пры распыленні мужчына не выканаў рэкамендацыі вытворцы аб ахоўных мерах пры апрацоўцы, працяглым праветрыванні памяшкання і вільготнай уборцы паверхняў пасля апрацоўкі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе СК Расіі. Гэта прывяло да таго, што яд трапіў у ежу.

Раніцай 21 верасня ўсе члены сям'і «адчулі рэзкае пагаршэнне стану здароўя». У той жа дзень у бальніцы памерла 6-гадовая дзяўчынка і 13-гадовы хлопчык, на наступны дзень — 11-гадовая дзяўчынка, 23 верасня — 12-гадовая дзяўчынка.

Дарослыя — 34-гадовы мужчына і 32-гадовая жанчына — апрытомнелі. Паводле СМІ, жанчына знаходзілася на дзявятым месяцы цяжарнасці. 

Цяпер мужчыну прад'яўлена абвінавачванне ў прычыненні смерці па неасцярожнасці. Яму абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе. Ён прызнаў віну, заяўляе СК Расіі.

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула

У смерці дзяўчыны, якую ў Расіі нібыта загрызлі свінні, насамрэч падазраецца чалавек

У Краснаярскім краі памерла чацвёртае дзіця, што атруцілася пельменямі

Трое дзяцей памерлі ў Расіі, паеўшы пельмені

Nashaniva.com