Няшчасце здарылася ў пасёлку Ушанка ў Краснаярскім краі.
17-гадовая дзяўчына загінула пасля таго, як пайшла карміць свойскую жывёлу. Яе выявілі з ранамі і ўкусамі на целе і галаве ў загоне са свіннямі, піша РБК.
Паводле папярэдніх звестак, дзяўчына магла памерці ад вострай кровастраты праз пашкоджанне сцегнавой артэрыі на левай назе.
СК завёў крымінальную справу.
Каментары