У Паўднёвай Карэі патрабуюць адстаўку прэзідэнта пасля спробы перавароту
У Сеуле і іншых гарадах раніцай аднавіліся дэманстрацыі за адстаўку прэзідэнта Юн Сок Ёля.
04.12.2024 / 08:16
Мітынг супраць прэзідэнта Юн Сок Ёля ў Сеуле, Паўднёвая Карэя, 4 снежня 2024 г. На плакатах напісана «Юн Сок Ёль павінен сысці ў адстаўку». Фота: AP Photo / Ahn Young-joon
Раніцай 4 снежня пасля няўдалай спробы прэзідэнта ўвесці ваеннае становішча апарат прэзідэнта Паўднёвай Карэі ў поўным складзе падаў у адстаўку. Аб сыходзе ўсіх супрацоўнікаў прэзідэнта паведамляе карэйскае агенцтва Yonhap News.
Сам прэзідэнт адмяніў усе планы на сённяшнюю раніцу і да дзесяці раніцы па мясцовым часе новых заяў яшчэ не зрабіў.
Апаненты прэзідэнта з Дэмакратычнай партыі, якая мае большасць у парламенце, заявілі, што калі ён сам не падасць у адстаўку, то яны ініцыююць працэдуру імпічменту.
У Сеуле і іншых гарадах раніцай аднавіліся дэманстрацыі за адстаўку прэзідэнта.
«Наступнае ключавое пытанне: што будзе далей — ён сыдзе сам або яму абвесцяць імпічмент», — рэзюмуе BBC.
Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча
Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца