Прэзідэнт Паўднёвай Карэі заявіў на пасяджэнні ўрада, што адкліча рашэнне аб увядзенні ваеннага становішча і забароне любой палітычнай актыўнасці.
Адразу пасля гэтага армія абвясціла, у адпаведнасці з канстытуцыяй, пра расфармаванне камандавання ваенным становішчам, паведамляе карэйскае выданне YTN.
Войскі, якія ачапілі парламент Паўднёвай Карэі, сталі пакідаць будынак. Здаецца, вайсковы пераварот праваліўся
Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча
У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў»
Каментары