«Чалавек 500 мінімум стаіць». Мінчукі выстраіліся ў гіганцкую чаргу, каб бясплатна пакатацца на каньках

Блогер паказаў, якая вялікая чарга сабралася ўчора ў Мінску ля адкрытай коўзанкі на Нямізе. Прычына празаічная: адзін вечар пакатацца там можна было бясплатна.

04.12.2024 / 15:35

Скрыншот відэа ў тыктоку

Мужчына тлумачыць: звычайна кошт квітка на коўзанку складае 3 рублі. Ён паказвае чаргу, канца якой нябачна.

— І ўсё, каб сэканоміць даляр, — кажа ён. — Не каб прыйсці ў будні дзень і проста пакатацца за 3 рублі. Людзі пруцца… Я не ведаю, колькі тут трэба прастаяць. Гадзіны дзве, мабыць, тры.

Гэта была акцыя ад мабільнага аператара Life, якая прайшла ўвечары 3 снежня. Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што тым, хто прыйшоў, абяцалі не толькі бясплатныя білеты на коўзанку. Госці таксама маглі бясплатна ўзяць у арэнду канькі. Іх частавалі гарачымі напоямі і ўручалі падарункі. Працавала святочная фотазона. Рэкамендавалі прыходзіць мінімум за 30 хвілін да пачатку сеансу.

@panchenko_prince Халява по БЕЛОРУССКИ #тренды #реки #рекомендации #минск #беларусь #рб ♬ Oh No - Kreepa

Сезонная мабільная коўзанка ля Палаца спорту пачала працаваць 22 лістапада і будзе адкрыта прыкладна да 1 сакавіка. Першы сеанс пачынаецца ў 10:00, апошні — у 23:00. Да новага сезона на коўзанцы палепшылі асвятленне.

Трэба адзначыць, што з цэнамі блогер усё ж памыліўся. Па буднях білет на коўзанку каштуе 6 рублёў. Столькі ж — пракат канькоў. А ў выходныя і святы кошт квітка складае 7 рублёў.

У Мінску адмовіліся ад будаўніцтва крытага лыжнага комплексу

На галоўнай елцы Брэста замест Віфлеемскай зоркі паставілі «ваенную». І гэта ўжо не першы раз

Стала вядома, калі запаляць агеньчыкі на елцы на Кастрычніцкай плошчы

Nashaniva.com