У ЗША застрэлілі кіраўніка найбуйнейшай страхавой кампаніі

Дэпартамент паліцыі Нью-Ёрка паведаміў, што 50-гадовы кіраўнік кампаніі UnitedHealth Браян Томпсан быў застрэлены каля 6:45 раніцы каля гатэля Hilton на Шостай авеню на Манхэтэне. 

04.12.2024 / 18:28

Браян Томпсан. Фота: United Health Group

Паліцэйскія знайшлі Томпсана без прытомнасці. Ён быў дастаўлены ў бальніцу ў крытычным стане, а пазней аб'яўлены мёртвым. Стралок трапіў яму у грудзі і ў нагу.

Паліцыя заявіла, што не ведае матываў падазраванага, яна вядзе яго пошукі.

Кампанія UnitedHealth Group — гэта гігант у сферы аховы здароўя, які ўключае найбуйнейшую амерыканскую медыцынскую страхавую кампанію, а таксама групы лекараў і іншыя актывы.

Браян Томпсан працаваў у кампаніі з 2004 года, на момант смерці ён быў генеральным дырэктарам страхавога падраздзялення UnitedHealthcare. Узначаліў падраздзяленне ён у 2021 годзе, а да гэтага кіраваў падраздзяленнямі страхоўшчыка Medicare і Medicaid.

UnitedHealth якраз збіралася правесці штогадовы сход інвестараў, але мусіла завяршыць яго датэрмінова.

Трое паліцэйскіх паранены ў выніку стральбы каля пасольства Ізраіля ў Іарданіі. Нападніка забілі

У ЗША выплацяць сям'і $300 000 за забойства казляняці

У Перу футбаліста забіла маланка проста падчас гульні

Nashaniva.com