На Каляды пачынаецца завочны суд над комікам Славам Камісаранкам. Яму пагражае да пяці гадоў
Сярод абвінавачанняў — паклёп і абраза Чык-Чырыка.
11.12.2024 / 12:52
Слава Камісаранка. Скрын відэа: slavakomissarenko / YouTube
Імя 39-гадовага коміка Вячаслава Камісаранка з'явілася ў раскладзе судоў. Яго абвінавачваюць у «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Гумарысту пагражае да пяці гадоў калоніі завочна і буйны штраф.
Суд адбудзецца 24 снежня ў Мінскім гарадскім судзе. Судзіць Камісаранку будзе Настасся Папко. Яна працуе па палітычных справах больш за 10 гадоў.
Нагадаем, пра будучы суд над Камісаранкам стала вядома ў жніўні 2024 года. Сам комік яшчэ напачатку 2022 года абвясціў, што яго шукае беларускі КДБ і з'ехаў з Расіі.
Слава Камісаранка ўклаў грошы ў беларускі стэндап-клуб
Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі