У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова

Кіпрская кампанія Strikerz Inc. прадставіла доўгачаканую навінку — футбольны сімулятар UFL. Аказалася, что яго стваральнікі падумалі і пра беларусаў.

13.12.2024 / 15:08

Фота: @gamesappatutorials / Youtube

UFL называюць гульнёй ад Крышціяну Раналду, бо легендарны партугальскі гулец інвеставаў у яе каля 40 мільёнаў даляраў. Гэта футбольная ліга, у якой можна будзе ствараць свае клубы і абіраць для іх гульцоў з тысяч футбалістаў. Праект даступны на гульнявых прыстаўках PS5 и Xbox Series, у 2025-м выпусцяць яго версію для камп’ютараў.

Фота: @gamesappatutorials / Youtube

У сімулятары можна выбраць для гульні адну з дзесяці моў, у тым ліку і беларускую (для інтэрфэйсу і каментатараў). Акрамя яе, UFL працуе на рускай і ўкраінскай мове, і, канечне, на заходнееўрапейскіх мовах: напрыклад, даступныя англійская, французская і іспанская мовы.

Вызначылі найлепшага футбаліста Беларусі 2024 года

Скакун беларускай зборнай сумуе па Алімпіядзе: Што ні кажы, гэта галоўныя спаборніцтвы ў жыцці

Чэмпіянат свету па футболе ў 2034 годзе пройдзе ў Саудаўскай Аравіі

Nashaniva.com