Скакун беларускай зборнай сумуе па Алімпіядзе: Што ні кажы, гэта галоўныя спаборніцтвы ў жыцці
Чэмпіён Беларусі па скачках з шастом Мацвей Волкаў паразважаў, ці заменяць гульні БРІКС Алімпіяду.
Расійскі скакун з шастом Мацвей Волкаў, якому прадракалі статус зоркі, перайшоў у зборную Беларусі ў 2020 годзе — тады яму было 16 гадоў. У складзе беларускай каманды ён паспеў выйграць моладзевы чэмпіянат свету ў 2021-м. А затым пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне, і беларускіх лёгкаатлетаў разам з расіянамі адхілілі ад міжнародных стартаў.
Ва ўмовах ізаляцыі адной з альтэрнатыў міжнародным спаборніцтвам сталі Спартыўныя гульні краін БРІКС. Мацвей заваяваў на іх бронзавы медаль. Але ў эфіры БТ падзяліўся, што гульні БРІКС не заменяць Алімпіяду.
«Таму што ўвесь спорт, уся лёгкая атлетыка завязаны на алімпійскіх цыклах. Як ты там што ні кажы, ва ўсіх галоўныя спаборніцтвы ў жыцці — гэта Алімпіяда.
Цяпер тэндэнцыі мяняюцца. Але сістэма застаецца ранейшай. Ніхто сістэму фарматаваць чамусьці не хоча, хоць зразумела, што верагодней за ўсё Алімпіяды бліжэйшым часам для нас не будзе і другіх міжнародных стартаў таксама».
«Вось мы паехалі на гульні БРІКС — напрыклад, формы далі, шчыра кажучы, мала. Адны шорты, адну майку нейкую. І вось спартыўны касцюм. І гэта ўсё», — заўважыў скакун.
Бан спартоўцаў на міжнародных спаборніцтвах ён называў «адной з самых сур'ёзных санкцыйных мер».
Расійскі спартсмен, які выступае за Беларусь, заявіў, што яму прапаноўвалі «збегчы на Захад
На гульнях БРІКС каментатар заклікаў «русаў» не знаёміцца з «усякімі шмарамі»
Скакун Максім Недасекаў пра Алімпіяду: Як беларусы паедуць у Парыж? Дзе будуць жыць? І на пратэсты нельга заплюшчваць вочы
У Расіі, здаецца, адмовіліся ад правядзення «аналагу Алімпіяды»
Каментары