Еду на канцэрт Каржа ў Варшаву — у мяне не будзе праблем у Беларусі?

9 жніўня 2025-га Макс Корж збірае стадыён у Варшаве. Усе квіткі прададзеныя, але некаторыя беларусы хвалююцца — ці бяспечна ісці на канцэрт спевака, які трапіў у Беларусі ў чорныя спісы і атрымліваў пагрозы ад ГУБАЗіКа? Спыталіся ў юрыстаў сэрвісу бясплатнай і ананімнай юрыдычнай дапамогі legalhub.help.

17.12.2024 / 15:39

Па законе, калі грамадзянін Беларусі наведае жнівеньскі канцэрт спевака ў Варшаве, гэта не будзе правапарушэннем.

Паводле словаў юрыстаў, забароны на дзейнасць пэўных артыстаў датычаць толькі іх канцэртаў на тэрыторыі Беларусі і не маюць юрыдычнай сілы за яе межамі. Рашэнне наведаць канцэрт Макса Каржа ў Варшаве не падпадае пад дзеянне беларускага заканадаўства.

Але юрысты рэкамендуюць сачыць за магчымымі абвесткамі ўладаў пра новыя змены ў заканадаўстве, датычныя наведвання мерапрыемстваў за мяжой краіны.

Напрыклад, калі нейкі артыст ці калектыў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем», наведванне канцэрта могуць разглядаць як «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».

Яшчэ адна парада — выконваць на канцэрце агульныя меры бяспекі і рэкамендацыі арганізатараў і мясцовых уладаў. Варта памятаць і пра лічбавую бяспеку: прасцей кажучы, перад вяртаннем у Беларусь прыбярыце ўсё рызыкоўнае з вашых гаджэтаў.

Макс Корж за тыдзень прадаў усе квіткі на канцэрт у Варшаве

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

«Падумалі, што будуць «Тры чарапахі», аказалася — дзяржаўны гімн». Што і як цяпер слухае моладзь у Беларусі?

Nashaniva.com