Грамадства55

«Падумалі, што будуць «Тры чарапахі», аказалася — дзяржаўны гімн». Што і як цяпер слухае моладзь у Беларусі?

Ці ўплываюць чорныя спісы і «экстрэмісцкі» статус многіх песень на тое, якую музыку слухаюць беларусы ўнутры краіны? Пяць беларусак расказалі «Салідарнасці», што ў іх у плэйлісце. А яшчэ — якая музыка часцяком грае ў барах і клубах Мінска.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Маргарыта, 23 гады. «Праўладная музыка для мяне ў татальным бане»

«Чорны спіс артыстаў ніяк не паўплываў на выбар песень, якія я слухаю. У тым ліку я слухаю песні, прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» або напісаныя забароненымі музыкамі, але потым выдаляю іх з гісторыі пошуку і не дадаю ў свой плэйліст.

Я таксама слухаю Каржа, якому зараз пагражае ГУБАЗіК. Гэта, дарэчы, вельмі жудасна. Але нягледзячы на гэта, калі я захачу, я буду яго слухаць.

Пасля пачатку вайны я мінімізавала па максімуму ўжыванне расійскага кантэнту, але і раней у маім топе было не шмат расійскіх выканаўцаў. Цяпер з трохсот песень у мяне максімум пяць расійскіх. Што тычыцца ўкраінскай музыкі, то яе я слухала заўсёды, і працягваю слухаць зараз — нават часцей, чым беларускую».

Дзяўчына расказвае «Салідарнасці», што на ўніверсітэцкіх мерапрыемствах забаронена граць або ўключаць музыку артыстаў, якія знаходзяцца ў чорным спісе.

«Таксама гэтыя чорныя спісы ўскосна паўплывалі на маё рашэнне не ісці на выпускны альбо фестывалі ўлетку, бо я разумела, што там не будзе музыкі, якую я люблю. Амаль усё, што я слухаю, знаходзіцца ў чорным спісе. А праўладную музыку я не слухаю, бо для мяне яна ў татальным бане.

Я думаю, што і глабальна такія спісы ўплываюць на беларусаў, бо людзі, якія часта ходзяць тусавацца ў рэстараны, клубы, могуць паслухаць толькі тое, што не пад забаронай — з-за гэтага паступова адбываецца замяшчэнне музычнага густу».

Аляксандра, 24 гады. «Калі ўключу «Ляпіса Трубяцкога», потым усё чышчу»

«Музыку я слухаю праз Spotify. Слухаю і свае любімыя песні, і плэйлісты, якія «падкідвае» платформа. Чорны спіс артыстаў ніяк не паўплываў — як слухала, што падабаецца, так і слухаю. Толькі рэмарачка — я не баюся слухаць у навушніках. А вось гучна слухаць «забароненых» артыстаў баюся — калі ўключу «Ляпіса Трубяцкога», потым усё чышчу».

Вераніка, 25 гадоў. «Пра чорны спіс, які ў нас існуе, я ведаю, але мне на яго ўсё адно»

«Я слухаю розную музыку. У мяне ёсць плэйліст з беларускамоўнай музыкай — там «Ляпіс Трубецкой», N.R.M. і іншыя, менш папулярныя. Таксама ў мяне шмат украінскай музыкі, ёсць расійская, але мала — вось апошнім часам стала слухаць Манетачку і Noize MC. Апроч гэтага, я люблю англійскую, французскую і італьянскую музыку.

Пра чорны спіс, які ў нас існуе, я ведаю, але мне на яго ўсё адно. Я ведаю, што нават у некаторых дзяржаўных установах на канцэртах могуць уключаць песні музыкантаў, унесеных у чорны спіс. Калі я чышчу свой тэлефон дзеля бяспекі, я не выдаляю забароненых артыстаў, толькі з пошуку, калі там ёсць «Ляпіс» або «Океан Ельзи».

Дзяўчына вельмі дрэнна ставіцца да таго, што чорны спіс музыкаў увогуле існуе ў Беларусі. Яна лічыць, што асабіста на кожнага чалавека ён не моцна ўплывае, але на публічную сферу — у значнай ступені.

«Я, напрыклад, не звяртаю ўвагу на тое, хто побач са мной, каб паслухаць тое, што мне падабаецца. Але толькі калі гэта не песні, прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі», бо тут ужо рызыкую сваёй бяспекай — гэта, напрыклад, песні Маргарыты Ляўчук або Tor Band».

Па словах Веранікі, праўладная музыка для яе — гэта крындж і не альтэрнатыва забароненым спевакам. Але ўсё ж такі час ад часу ў якасці жарту яна можа паслухаць творы дзяржаўных выканаўцаў:

«Гэта «Белая-белая Русь», «Не прадаецца хата бацькоў» і «Бульба-дэнс», якую напісала нявестка Лукашэнкі. Там ёсць радок са словамі «Жывем, акей», а я там чую «Жыве Макей» і мне здаецца, што гэта своеасаблівы бунт аўтаркі песні, які кажа, што Макей загінуў не проста так».

Марыя, 25 гадоў. «Калі нехта беларускамоўны дае канцэрт — гэта заўсёды вялікае шчасце»

«Я меламан, таму ў маім плэйлісце зусім розныя песні і выканаўцы. Гэта Sia, Katy Perry, Maroon 5, Іва Саціва, Palina, Ілля Шынкарэнка, Няміга, Макс Корж, Брута, Ляпіс, Aureli, Naviband, Пошлая Молі і многія іншыя.

Я таксама вельмі люблю класічную музыку і адначасова з гэтым рок. Рок, дарэчы, вельмі дапамагае разгрузіцца ў нашы цяжкія часы. Уключыў, пракрычаўся дома, на прыродзе ці ў машыне з сябрамі, і ўжо лягчэй.

Вядома, беларусы ўнутры краіны вельмі засумавалі па добрай музыцы, па канцэртах. Але многія нармальныя артысты альбо забароненыя ў нас, альбо не прыязджаюць. А выбрацца кудысьці на канцэрт у Еўропу — гэта вельмі дорага, улічваючы візавыя і транспартныя выдаткі, ну і час праходжання межаў».

Пры гэтым суразмоўца «Салідарнасці» адзначае, што часта разам з сябрамі ходзіць на канцэрты або івэнты ў Мінску.

«Калі хтосьці беларускамоўны дае канцэрт — гэта заўсёды вялікае шчасце. Мы заўсёды стараемся падтрымліваць сваё, таму што людзі з'язджаюць і нашай музыкі ў краіне становіцца ўсё менш. Хоць у апошні час з'яўляюцца новыя артысты, гэта радуе.

Ёсць таксама вельмі папулярны расійскі аркестр Imperial Orchestra, які выступае ў Беларусі. Яму, дарэчы, як і Ганне Асці, заўсёды даюць самыя крутыя пляцоўкі. Я ні разу не была на іх канцэрце, але туды хадзілі многія мае знаёмыя — яны не падтрымліваюць вайну, але ім нічога не застаецца — віза ў Еўропу дарагая.

Бо ўсе гэтыя чорныя спісы так і працуюць: адных музыкаў — выгналі з краіны ці пасадзілі, іншых — забаранілі. Таму людзі слухаюць музыку ў навушніках або ходзяць на дазволеных артыстаў. Дарэчы, гэты аркестр грае сусветную музыку — напрыклад, саўндтрэкі да Marvel, «Піраты Карыбскага мора» і г. д., таму людзі ідуць, каб нацешыцца любімымі кампазіцыямі».

Маша таксама расказвае, як ідуць справы з музыкай у беларускай сталіцы: напрыклад, летам у цэнтры Мінска часам праходзяць праўладныя канцэрты, з песнямі «пра вайну і перамогу» — побач з такімі пляцоўкамі стаяць аўтобусы, што можа азначаць, што на такія мерапрыемствы звозяць бюджэтнікаў, а значыць, попыт не такі ўжо і вялікі.

«Што тычыцца клубаў і бараў, то цяпер там у трэндзе іспанская, італьянская, арабская музыка — нешта замежнае, што задаволіць два лагеры. Шамана, Лепса і Гагарыну я зараз чую ў горадзе ўсё радзей. Так, ёсць фанаты «рускага свету», але я не бачу ў нас моцнага рускага ўплыву.

У клубах у асноўным уключаюць музыку 2000-х: Вінтаж, Максім, Тату. Гэта дапамагае адцягнуцца і панастальгаваць пра бесклапотныя часы.

Гэта значыць спісы ёсць, іх трымаюцца, і гэта вельмі сумна. Успомніць сітуацыю з Мэрыем Герасіменкай, якая праспявала песню «Океан Ельзи», за што яе пасадзілі.

Ёсць адчуванне, што калі хтосьці з сілавікоў пачуе іх песні, то табе адразу кранты. Пры гэтым я ведаю, што яны самі любяць такую музыку, той жа гурт «Кіно» і Цоя. Атрымліваецца, ім можна слухаць, а нам — не?»

Сітуацыя, якая склалася, адзначае дзяўчына, яе злуе і раздражняе. Яна прызнаецца, што часам хочацца пракрычаць любімую песню, акунуцца ў мінулае, але не можаш.

«Круты варыянт — збірацца сваім маленькім кам'юніці і слухаць музыку на кватэры, лецішчы ці ў машыне. Ну а як інакш то? Пры гэтым адзначу, што «Перемен» або «Воины света» — гэта трыгерныя трэкі для людзей у форме, іх нават страшна дадаваць у плэйлісты.

Цяпер многія імкнуцца адасобіцца ад палітыкі, паслухаць нешта настальгічнае. На тусоўках накшталт «Бэверлі» таксама грае англамоўныя музыка, як бы ў нас ні нагаворвалі на Захад. А яшчэ Пугачова, Меладзэ, а таксама «Время і стекло», «Нервы». Бо ва ўкраінскай эстрадзе вельмі шмат таленавітых людзей, без музыкі якіх, як ні круці, цяжка ўявіць нармальную тусоўку.

Усіх не забароніш».

Валерыя, 32 гады. «Цяпер з'яўляюцца новыя групы. Значыць, можна часцей выбірацца на дазволеныя канцэрты, а не на падпольныя ў падвале»

«Я слухаю зусім розную музыку — пад настрой. Запар могуць ісці песні выканаўцаў 21pilots, Falling in the Reverse, Iva Sativa, Лера Яскевіч, Bon Iver і што-небудзь з к-поп.

Нядаўна адкрыла для сябе новы альбом Intelligency. Таксама з беларускіх выканаўцаў я вельмі люблю Nebulae Come Sweet, Passive Voice, «Адзін у каноэ», Zvonku, Palina. З расійскіх падабаюцца Манетачка і Noize, з украінскіх — «Бумбокс», «Океан Ельзи» і іншыя».

Дзяўчына ў курсе пра чорны спіс, але гэта не перашкаджае ёй слухаць музыкаў, якія туды ўключаныя. Праўда, робіць яна гэта ў навушніках, праз калонку дома або ў кампаніі сяброў.

«Увесь спіс я не ведаю, але з унесеных у яго ў мяне дакладна ёсць «Дай дарогу», Nizkiz і Tor Band. Песні апошніх пачынаюць выдаляць ці рабіць недаступнымі ў Беларусі ў Spotify, а я слухаю музыку толькі праз яго. Дарэчы, я перайшла ў яго з «Яндэкс музыкі», таму што там было шмат рэкамендацый расійскіх музыкаў».

Людзі ў Беларусі, працягвае суразмоўца «Салідарнасці», усё адно слухаюць музыкаў, якія ўнесеныя ў спісы і не могуць даваць канцэрты. Гэта адбываецца і на працы, і нават у некаторых грамадскіх месцах.

Валерыя таксама адзначае, што цяпер у Беларусі з'яўляюцца новыя гурты.

«Гэта значыць, што можна часцей выбірацца на дазволеныя канцэрты, а не на падпольныя. Вядома, вельмі не хапае фестываляў у духу «Наш дзень». Хоць у гэтым годзе мы хадзілі на «Шлях цмока» — сярод хэдлайнераў там была расійская спявачка Green Apelsin — як я зразумела, яна вельмі папулярная сярод дзяцей. Былі там і беларускія артысты: напрыклад, я адкрыла для сябе выканаўцу Nevika — яе песні трывала замацаваліся ў плэйлісце.

Праўда, на гэтым жа самым фестывалі быў вельмі дзіўны момант. Напачатку аднаго з выступаў выканаўцы сказалі, што падрыхтавалі адмысловую кампазіцыю, якую ведаюць усе. Мы чамусьці падумалі, што, можа, гэта будзе «Тры чарапахі». Але не, гэта быў дзяржаўны гімн. Мы проста моўчкі пастаялі.

Вядома, на псіхалагічны стан гэтыя спісы вельмі ўплываюць. Я б вельмі хацела схадзіць на канцэрты і нашых вядомых выканаўцаў, і замежных. Але для гэтага цяпер трэба танчыць танцы з бубнам, каб адкрыць візу. Пры гэтым я вельмі радуюся, калі дзесьці чую, так бы мовіць, забароненую музыку».

Каментары5

  • Так
    29.10.2024
    Усй нібыта файна на выбраных адзінкавых прыкладах, але на вялікі жаль па трэндах на розных платформах бачна, што беларусы далей масава слухаюць расейскае.
  • Пан Януш
    29.10.2024
    Я люблю русскую музыку .. омский панк рок особенно . Из беларусов nrm старый …. Ляпис не люблю так как считаю михалка не хорошим человеком... Старый состав "золотой" супер был. Дай дорогу пару вещей. ... Топ 1 это нейро дюбель. 2 это the superbullz, 3 это Алесь таболич ( знич) когда то девейшн не плохие были. Русские пурген были ...зарубежной много эстрады от польской dżem .. наверное до Nirvana ,Rammstein, метла, Hendrix , LED zeppelin,placebo(вне конкуренции )... А теперь свежее это все не то
  • Сатурн
    30.10.2024
    Спотифай - распиаренное гуано в красивой обёртке. SoundCloud - в разы лучше, нет никакой рекламы и ограничений при перематывании, выбор треков - огромный. Дико недооцененная платформа в Беларуси.

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Усе навіны →
Усе навіны

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента20

Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў1

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Галоўнае
Усе навіны →