Жыхары прыватнага дома ў Вілейцы ператварылі свой двор у казачны маёнтак ВІДЭА
У адным з двароў прыватнага дома ў Вілейцы жыхары не проста павесілі гірлянды, а стварылі цэлую святочную ілюмінацыю. Тут табе і светлавая расцяжка « З Новым годам», і сімвал надыходзячага года, змяя, з лічбай «2025» на даху, і яшчэ шмат усяго, заўважыла выданне Telegraf.news.
17.12.2024 / 17:39
Скрыншот з відэа
Маштабы прыгажосці сапраўды ўражваюць: падобную ілюмінацыю часцей за ўсё можна сустрэць у цэнтры гарадоў, але ніяк не ў дварах звычайных беларусаў. Хтосьці абмяжоўваецца упрыгожваннем аднаго акенца, хтосьці — двух, а тут усё адразу.
Хтосьці з карыстальнікаў тыктока, дзе з'явілася прыгожае відэа, ўспрыняў такое ўпрыгожванне з пазітывам, а хтосьці — не вельмі.
«Цікава, колькі ён за святло плаціць?» — напісаў пад ролікам хтосьці з карыстальнікаў тыктоку, на што яму рэзонна заўважылі, што чалавек плаціць свае грошы, а не чужыя. Іншыя падпісчыкі палічылі такое ўпрыгожванне «пераборам», аднак гэта таксама справа густу і магчымасцяў.
У цэнтры Гродна скралі ногі Дзеда Мароза. За пошук злодзея абвясцілі ўзнагароджанне
Бабруйчанка сабрала калекцыю з дзвюх тысяч навагодніх ёлачных цацак часоў СССР
У Мінску пачаў працаваць галоўны калядны кірмаш
Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?