БелТА пасля розгаласу спярша падкарэктавала, а пасля прыбрала артыкул з акрэсленнямі «сіянісцкі»
Сёння палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман звярнуў увагу на з'яўленне на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТа матэрыяла, дзе замест слова «ізраільскі» паслядоўна выкарыстоўвалася азначэнне «сіянісцкі». Розгалас прымусіў агенцтва перагледзець сваю пазіцыю.
17.12.2024 / 19:02
Гендырэктарка БелТА Ірына Акуловіч. Фота: БелТА
У паведамленні пра ракетную атаку Емена на Ізраіль, апублікаваным адразу пасля паўночы 17 снежня, ізраільскія СМІ названыя «сіянісцкімі медыя-крыніцамі» і «сіянісцкімі СМІ», а Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) — «сіянісцкай арміяй».
Дэ-факта беларускае дзяржагенцтва скапіравала і без рэдакцыйнай праўкі размясціла ў сябе рускамоўнае паведамленне іранскага інфармацыйнага агенцтва ІРНА.
Пасля таго спасылку на гэты матэрыял БелТА размясціў у сябе як мінімум адзін орган дзяржаўнай улады — Віцебскі райвыканкам.
На публікацыю, паводле звестак выдання «Позірк», звярнулі ўвагу замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску. Скрыншот тэксту з сайта БелТА пачаў распаўсюджвацца ў сацыяльных сетках.
Запахла незапланаваным міжнародным скандалам. Таму праз некаторы час БелТА змяніла фармулёўкі ў артыкуле на нейтральныя, а пасля і зусім прыбрала яго з сайта.
Адрэдагаванае паведамленне БелТА. Скрыншот: «Позірк»
БелТА замест «ізраільскі» пачала пісаць «сіянісцкі»
Сірыйскія друзы просяцца ў Ізраіль
Ізраіль скарыстаўся безуладдзем у Сірыі і разбамбіў усё, што мог