Ці можна ў гарадскім двары самачынна паставіць ялінку?
На пытанне, ці дазваляецца самадзейнасць у справе ўстанаўлення навагодніх дрэваў на дваравой прасторы, адказала адвакатка юркансультацыі Цэнтральнага раёна Мінска Крысціна Якута-Марчук.
17.12.2024 / 23:34
Здымак ілюстрацыйны. Фота: travel.by
Паводле юрысткі, самавольная ўстаноўка любых канструкцый у дварах забароненая.
Рэч у тым, што за ўтрыманне прыдамавой тэрыторыі адказваюць таварыства ўласнікаў, жыллёвы кааператыў, ЖЭУ або іншыя арганізацыі.
«Таму, калі ёсць жаданне паставіць ялінку ў двары, варта ўзгадніць падобныя дзеянні з асобамі, у чыім падпарадкаванні знаходзіцца канкрэтны зямельны ўчастак», — патлумачыла юрыстка.
Зыходзячы з практыкі яна адзначыла, што ялінкі, пастаўленыя без узгаднення, прыбіраюцца прадстаўнікамі арганізацый, якія адказваюць за стан прыдамавой тэрыторыі.
Навагодняя елка ўпала і ў Калінкавічах
У Гродне моцны вецер паваліў ужо дзве навагоднія елкі, у 69 населеных пунктах праблемы са святлом
У Мінску пачаў працаваць галоўны калядны кірмаш
У цэнтры Гродна скралі ногі Дзеда Мароза. За пошук злодзея абвясцілі ўзнагароджанне