У Расіі заявілі пра масіраваны ракетны ўдар па Рыльску ў Курскай вобласці

Пра ўкраінскі масіраваны ракетны ўдар па Рыльску ў Курскай вобласці паведаміў у тэлеграме выканаўца абавязкаў губернатара вобласці Аляксандр Хінштэйн.

20.12.2024 / 18:45

Паводле звестак тэлеграм-канала Mash, падчас абстрэлу загінулі прынамсі пяць чалавек, яшчэ 26 — пацярпелі.

Расійскі бок сцвярджае, што ўкраінская армія нібыта абстраляла Рыльск шасцю ракетамі ATACMS з касетнай баявой часткай. Следчы камітэт РФ распачаў справу аб тэрарызме.

Украіна гэтыя заявы пакуль не каментавала.

Горад Рыльск размешчаны за 30 кіламетраў ад мяжы з Украінай, у ім жывуць каля 15 тысяч чалавек.

Расія атакавала Украіну ракетамі: у Кіеве прагрымелі выбухі

«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б». Украінскае кіраўніцтва пры каментаванні ініцыятыў Пуціна не падбірае слоў

У Мурманску прагрымелі выбухі ў раёне галоўнай базы расійскага Паўночнага флоту ВІДЭА

Nashaniva.com