«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б». Украінскае кіраўніцтва пры каментаванні ініцыятыў Пуціна не падбірае слоў
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі два разы за дзень пракаментаваў выказаную падчас прамой лініі прапанову Пуціна зладзіць паміж Расіяй і Украінай «высокатэхналагічную дуэль» з ударам па Кіеве «Арэшнікам». У абодвух выпадкаў выразаў ён не падбіраў. Ініцыятыву шэфа падхапіў і кіраўнік ягонага офіса.
«Хай вызначаць нейкі аб'ект для паражэння, скажам, у Кіеве, засяродзяць туды ўсе свае сілы супрацьпаветранай абароны і супрацьракетнай абароны, а мы нанясём туды ўдар «Арэшнікам». І паглядзім, што будзе. Мы да такога эксперыменту гатовы. Ці гатовы іншы бок? […] І для нас гэта будзе цікава. […] Правядзем такі эксперымент, такую тэхналагічную дуэль, і паглядзім, што атрымаецца», — сказаў Пуцін.
На сваёй прэс-канферэнцыі, якая праходзіла неўзабаве, Зяленскі даў кароткую характарыстыку гэтаму выказванню:
«Вы лічыце, што гэта адэкватны чалавек? Проста адмарозкі», — сказаў ён пра Пуціна і ягоных паплечнікаў.
Пасля ён даў такую ж кароткую і не дыпламатычную ацэнку сказанага на сваёй старонцы ў сацсетцы X:
«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б».
Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак падтрымаў пачын Зяленскага, напісаўшы ў тэлеграме на адрас Пуціна:
«Стары, звар'яцелы крэтын».
Беларускі блогер Улад Бумага трапіў на прамую лінію да Пуціна і моцна прагнуўся перад ім
Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»
Пуцін: Расія зробіць усё для бяспекі Беларусі
Пуцін: Ваеннага сэнсу для УСУ заходзіць у Курскую вобласць і трымацца там няма ніякага
Каментары