Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу

Агенцтва Reuters са спасылкай на ўласную крыніцу ў Саудаўскай Аравіі паведаміла, што краіна загадзя папярэджвала Германію пра арабскага лекара, які ўчыніў наезд на аўтамабілі.

21.12.2024 / 17:09

Фота: Craig Stennett/Getty Images

«Саудаўская Аравія папярэдзіла ўлады Германіі пра нападніка пасля таго, як ён апублікаваў на сваім асабістым акаўнце X экстрэмісцкія погляды, якія пагражаюць міру і бяспецы», — гаворыцца ў публікацыі.

Раней паведамлялася, што 20 снежня 50-гадовы мужчына па імі Талеб аль-Абдулмахсен на цёмным BMW заехаў у натоўп і праехаў каля 400 метраў па перадкалядным рынку. Пацярпелі больш за 200 чалавек, з іх як мінімум пяць загінулі.

«Колькасць загінулых у выніку нападу на калядны кірмаш у Магдэбургу ўзрасла да пяці», — заявіў прэзідэнт зямлі Саксоніі-Анхальт Райнэр Хазелоф падчас візіту канцлера Германіі Олафа Шольца на месца катастрофы. Пра гэта паведаміла нямецкае тэлебачанне MDR.

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Колькасць ахвяр тэракту ў Германіі вырасла да чатырох, пацярпелых — да 205

Два чалавекі загінулі, 68 пацярпелі з-за наезду машыны на калядны кірмаш у Германіі. Падазраваны затрыманы

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы

Nashaniva.com