Свет1515

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

50-гадовы Талеб аль-Абдулмахсен арыштаваны па справе аб нападзе на калядны кірмаш у Магдэбургу. Гэта ён быў за рулём аўтамабіля, які пратараніў людзей. Чатыры чалавекі загінулі, як мінімум 200 пацярпелі.

Фота: Ebrahim Noroozi / AP

У інтэрнэце адразу загучалі галасы наконт ісламскай пагрозы ў Еўропе і заклікі дэпартаваць з Германіі бежанцаў з Блізкага Усходу. Аднак у гэтым канкрэтным выпадку аказалася, што гісторыя шматслойная, разабрацца ў ёй не так проста, як на першы погляд.

Талеб аль-Абдулмахсен насамрэч прыехаў у Германію з Саудаўскай Аравіі, яшчэ ў 2006 годзе. Аднак ён якраз зацяты крытык іслама — за што і атрымаў у 2016 годзе статус бежанца.

Талеб працаваў псіхатэрапеўтам і псіхіятрам у горадзе Бернбургу за 45 км ад Магдэбурга.

Як высветлілі журналісты Der Spiegel, мужчына адкрыта сімпатызаваў ультраправай папулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі», якая негатыўна настроена да мігрантаў. Пры гэтым ён вёў сайт, прысвечаны таму, як атрымаць палітычны прытулак у Германіі, а таксама даваў жыхаркам Саудаўскай Аравіі парады, як уцячы з краіны.

Апроч таго, прыкладна за тыдзень да нападу Талеб аль-Абдулмахсен даў інтэрв'ю амерыканскаму блогу, у якім заявіў, што ўлады Германіі вядуць утоеную «сакрэтную аперацыю» і палююць па ўсім свеце на ўраджэнцаў Саудаўскай Аравіі, якія адышлі ад ісламу, каб «знішчыць іх жыццё».

З допісаў мужчыны ў твітары вынікае, што ён хацеў пакараць Германію за талерантнасць да ісламістаў.

Першасная экспертыза паказала, што ў моманту нападу Талеб аль-Абдулмахсен быў пад наркотыкамі.

Каментары15

  • Он походу перечитал постов Илона Маска
    21.12.2024
    Он походу перечитал постов Илона Маска.
    Постойте, так это что получается, призывы Маска можно трактовать как подстрекательство к ненависти и вмешательство в избирательный процесс и внутренние дела Германии?
  • Не панятна
    21.12.2024
    Бежанец з ісламскай краіны стаў прыхільнікам партыі, якая выступае супраць бежанцаў з ісламскіх краін? Выглядае, што журналісты хлусяць альбо ў таго саўдыта ёсць псіхіятрычныя падставы, каб не быць пакараным.
  • Як табе, М.?
    21.12.2024
    Шах і мах, Айлон!

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрытым полымем гарэў «Опель» ВІДЭА

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Нязвыклыя ўспаміны ўдавы Рыгора Барадуліна13

Памерла Валянціна Барадуліна2

У аўторак у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы1

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Галоўнае
Усе навіны →