ЗША можа выйсці з СААЗ адразу пасля інаўгурацыі Трампа

Каманда Дональда Трампа мае намер вывесці ЗША з СААЗ у дзень інаўгурацыі Трампа — 20 студзеня, піша Financial Times. 

22.12.2024 / 15:40

Яшчэ ў свой першы прэзідэнцкі тэрмін Трамп абвясціў аб выхадзе з СААЗ, крытыкуючы арганізацыю за дзеянні ў ходзе пандэміі каранавіруса і называючы яе марыянеткай Кітая. ЗША павінны былі пакінуць арганізацыю ў ліпені 2021 года, але Джо Байдэн у адмяніў гэта рашэнне.

Цяпер каманда Трампа лічыць сімвалічным выйсці з СААЗ у першы дзень яго прэзідэнцтва. 

У выніку СААЗ пазбавіцца свайго найбуйнейшага донара: за апошнія два гады ЗША забяспечылі каля 16% фінансавання.

Пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Трамп прапанаваў шэраг спрэчных фігур на вядучыя ролі ў сваёй адміністрацыі. Адна з іх на пасаду міністра аховы здароўя — Роберта Кенэдзі-малодшага — актыўнага антываксера і прыхільніка канспіралагічных тэорый.

Nashaniva.com