Роберт Кенэдзі-малодшы ў гады пандэміі Covid-19 быў адным з самых вядомых праціўнікаў вакцынацыі, распаўсюджваючы фальшывыя тэорыі змовы аб бяспецы і эфектыўнасці вакцын.
Абраны прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў, што Роберт Ф. Кенедзі-малодшы стане яго наступным міністрам аховы здароўя і сацыяльных службаў. Гэтае рашэнне Трампа дадае ў спіс правакацыйных крокаў, якія падчас працэдуры ўхвалення ў Сенаце пакажуць ступень лаяльнасці рэспубліканцаў да будучага прэзідэнта, піша Радыё Свабода.
«Бяспека і здароўе ўсіх амерыканцаў — гэта самая важная роля для любой адміністрацыі», — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы X. «Усе павінны быць абаронены ад шкодных хімікатаў, забруджвальных рэчываў, пестыцыдаў, фармацэўтычных прадуктаў і харчовых дабавак, якія спрыялі крызісу аховы здароўя ў ЗША», — заявіў Трамп.
Ён запэўніў амерыканцаў, што Кенэдзі адновіць традыцыі Залатога стандарту навуковых даследаванняў, «каб пакласці канец эпідэміі хранічных захворванняў і зрабіць Амерыку зноў вялікай і здаровай!»
Тэлеканал CNN, як і многія амерыканскія і еўрапейскія СМІ, звяртае ўвагу на тое, што Роберт Кенедзі-малодшы ў гады пандэміі Covid-19 быў адным з самых вядомых праціўнікаў вакцынацыі, распаўсюджваючы фальшывыя тэорыі змовы аб бяспецы і эфектыўнасці вакцын.
Калі яго ўхваляць на пасаду галоўнага дзяржаўнага чыноўніка ў галіне аховы здароўя, Кенэдзі будзе кантраляваць працу Закона аб даступным медыцынскім абслугоўванні, Medicare і Medicaid.
Каментары
А ты, Бугай Дынько, адкуль ведаеш, што яны "фальшывыя"? Бо так CNN напісала?