У Германіі спынілі беларускую машыну, якая ўразіла мясцовую паліцыю
У нямецкім горадзе Людэншайд, што ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, мясцовыя паліцэйскія спынілі легкавы аўтамабіль з беларускімі нумарамі, які ствараў «жахлівае ўражанне». Аказалася, што ўражанне не было падманлівым, піша «Беларусь і свет».
24.12.2024 / 23:51
Фота: нямецкая паліцыя
Як паведамляецца ў прэс-рэлізе, паліцыя праверыла машыну «непрэзентабельнага выгляду», зарэгістраваную ў Беларусі, 21 снежня ў 01.30 ночы. У машыне знаходзіліся чатыры чалавекі.
Месца, дзе машына затармазіла на патрабаванне паліцэйскіх, было злёгку пакатым, і спачатку аўтамабіль сам сабой, без ніякіх дзеянняў кіроўцы, пакаціўся па нахільнай. Задзейнічаны стаяначны тормаз не даў ніякага эфекту. А калі кіроўца паспрабаваў усё ж спыніць машыну, націснуўшы на працоўны тормаз, то эфект праявіўся толькі праз некалькі секундаў.
Калі пасля машыну агледзелі, нават вопытныя нямецкія супрацоўнікі не паверылі сваім вачам. Амаль уся рама аўтамабіля цалкам праржавела. Адныя дзверцы і вечка багажніка ўжо не зачыняліся і былі замацаваны рамянямі. Тармазныя дыскі часткова трэснулі. На апорнай пласціне не было калодак.
Праз сур'ёзныя тэхнічныя няспраўнасці транспартны сродак забаранілі выкарыстоўваць далей, з яго знялі нумарныя знакі.
Некаторым катэгорыям кіроўцаў забаранілі карыстацца каршэрынгам на пяць гадоў
Аўтагіганты «Хонда», «Нісан» і «Міцубісі» рыхтуюць гістарычнае зліццё
У Мінску Rolls-Royce за 500 тысяч даляраў сутыкнуўся з аўтобусам