Аўто33

Аўтагіганты «Хонда», «Нісан» і «Міцубісі» рыхтуюць гістарычнае зліццё

Пра гэта заявілі генеральныя дырэктары трох кампаній на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Токіа. Гістарычная здзелка ў выпадку поспеху можа вывесці новае аб'яднанне ў топ-3 аўтавытворцаў свету.

Гендырэктар Nissan Motor Макота Уціда (злева), гендырэктар Honda Тасіхіра Мібэ (у цэнтры) і гендырэктар Mitsubishi Motors Такаа Ката (справа). Фота: Eugene Hoshiko / AP 

Два вядучыя японскія аўтавытворцы, Honda і Nissan, падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, адкрываючы шлях да найбуйнейшага ў гісторыі Японіі зліцця аўтамабільных кампаній. У перамовы аб аб'яднанні можа ўвайсці і аўтагігант Mitsubishi Motors, які з 2016 года знаходзіцца ў альянсе з Nissan. Кампанія падпісала асобны мемарандум і вырашыць свой удзел у перамовах у найбліжэйшы месяц, паведамляе выданне The Financial Times.

Генеральныя дырэктары трох кампаній на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Токіа абвясцілі пра намер завяршыць перамовы да чэрвеня 2025 года і ў выпадку поспеху стварыць аб'яднаную холдынгавую кампанію да жніўня 2026 года, якая зойме трэцяе месца ў свеце па аб’ёме гадавых продажаў аўтамабіляў — больш за 8 млн адзінак.

Паводле бягучай рынкавай капіталізацыі, кошт аб’яднанага холдынгу Honda і Nissan складзе $54 млрд, а з улікам Mitsubishi — $58 млрд. Тым не менш, нават пасля зліцця кампанія будзе значна саступаць найбуйнейшаму ў свеце аўтаканцэрну Toyota, які ацэньваецца ў $287 млрд.

Як адзначаюць японскія ўлады, якія публічна падтрымалі ідэю аб'яднання трох кампаній яшчэ ў 2020 годзе, зліццё аўтагігантаў дапаможа абараніць нацыянальную прамысловасць і ўмацаваць яе канкурэнтаздольнасць, асабліва на фоне эканамічнай экспансіі Кітая. 

Многія бізнэс-аналітыкі, як піша The Financial Times, называюць анансаванае аб'яднанне Honda, Nissan і Mitsubishi даўно наспелым рашэннем, «якое не толькі перафарматуе сусветны аўтамабільны рынак, але і задасць новыя стандарты эфектыўнасці і інавацый у галіне».

Каментары3

  • Крэйзануты свет
    24.12.2024
    Кошт аб’яднанага холдынгу Honda і Nissan складзе $54 млрд. Нагадаю, што ілан маск купіў твітар, які нічога не распрацоўвае і не вырабляе, за $44 млрд. Вось такі вар'яцкі сучасны свет.
  • А крэмль потым башляе чамаданамі ў х
    24.12.2024
    Крэйзануты свет, ну як гэта твітар нічога не вырабляе? А як жа фэйкі, якія посціць там расійская прапаганда, а крамлёўская ботаферма потым распаўсюджвае?
  • І смех і грэх
    24.12.2024
    Крэйзануты свет, твітар ўплывае на нашае жыццё нашмат больш за ўсе заводы міцубішы ці ніссана разам з хондай.
    Ці можа яны ўплываюць на ідэі, на вайну і мір, на змену палітыкі?
    Ці можа яны здольныя хоць бы забяспечыць рэкляму на ўсю планету?
    Чым яны могуць змяніць жыццё грамадстваў? Чым мегавіта яны цікавыя і неабходныя для ўсіх?
    Тым больш Ніссан, каторы цікавы толькі адмыслоўцам і толькі тым, што чарговы раз банкрутуе і зноўку плануе на кімсьці павіснуць.

«Кубло такое». З перапісак Кабанчука робіцца ясна, чаму Верамейчыка палічылі небяспекай і забаранілі яму ўезд ва Украіну34

«Кубло такое». З перапісак Кабанчука робіцца ясна, чаму Верамейчыка палічылі небяспекай і забаранілі яму ўезд ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Малінаўцы «Форд» на пешаходным пераходзе насмерць збіў 8-гадовае дзіця5

У Асіповічах падчас вячэры ў дзіцячым садку памерла двухгадовае дзіця2

У ЗША затрымалі «вагнераўца», які спрабаваў перасячы мяжу праз раку. У яго ў заплечніку быў дрон5

Ксенія Лебедзева атрымала прэмію расійскага ўрада5

«Атрымліваю 600 рублёў на месяц як ахоўнік на аўтастаянцы». Як выжывае былы праваабаронца Алег Волчак12

Польшча выйшла ў лідары па выдатках на абарону сярод краін НАТА1

Расійскі танкер страціў кіраванне і дрэйфуе каля нямецкага вострава1

Ад заўтра ў Беларусь можна будзе заязджаць па расійскіх візах1

«Нічога крытычнага там не захоўваў». Кабанчук пракаментаваў узлом свайго акаўнта ў тэлеграме2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кубло такое». З перапісак Кабанчука робіцца ясна, чаму Верамейчыка палічылі небяспекай і забаранілі яму ўезд ва Украіну34

«Кубло такое». З перапісак Кабанчука робіцца ясна, чаму Верамейчыка палічылі небяспекай і забаранілі яму ўезд ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →