У выбарчай праграме Канапацкая патрабуе вызваліць палітвязняў
Таксама яна будзе казаць пра магчымасць вяртання ў Беларусь вымушаных эмігрантаў — без ніякіх папярэдніх умоваў, сцвярджае яе давераная асоба Сяргей Вазняк.
25.12.2024 / 13:47
Ганна Канапацкая
Ганна Канапацкая, якую зарэгістравалі кандыдаткай у прэзідэнты, уключыла ў перадвыбарчую праграму патрабаванне аб вызваленні палітвязняў. Пра гэта напісаў у фэйсбуку Сяргей Вазняк, які стаў яе даверанай асобай.
Папярэднія выбарчыя кампаніі Вазняк працаваў у «Гавары праўду», быў у штабе Таццяны Караткевіч (2015) і Андрэя Дзмітрыева (2020).
«Дарэчы, яна будзе казаць яшчэ і пра тое, што неабходна забяспечыць магчымасць вяртання ў Беларусь без усялякіх папярэдніх умоваў вымушаных эмігрантаў», — удакладніў Вазняк.
Цэнтрвыбаркам абвесціў, што Канапацкая сабрала ў сваю падтрымку 121 тысячу подпісаў. У тых, хто пільна сочыць за яе палітычнай актыўнасцю, ёсць вялікія сумневы ў тым, што рэальна за яе падпісаліся хаця б пару тысяч чалавек. Тым не менш яе імя трапіла ў выбарчы бюлетэнь.
Шумчанку, якога не ўзялі кіроўцам на «хуткую», паклікалі кіраваць штабам Канапацкай
Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?