Грамадства88

Канапацкая пахвалілася, што ў 2020 годзе не марнавала грошы на выбарчую кампанію, а ўдала ўклалася ў крыптавалюту

Ганна Канапацкая расказала, што ў 2020 годзе купіла крыптавалюту на грошы, якія зэканоміла падчас выбарчай кампаніі. Цяпер гэтыя грошы, паводле яе прагнозу, ёй спатрэбяцца.

«Адказваючы на пытанне: «Чым вам запомніўся 2020 год?», перш за ўсё на розум прыходзяць дзве рэчы: спроба дзяржаўнага перавароту ў нашай краіне купкай самазванцаў (так, імаверна, Канапацкая называе выбары 2020 года — НН), пад кіраваннем і за грошы расійскіх алігархічных структур, і тое, як удала ўвайшла, праз надзейных партнёраў, у BTC па 18.0 на сродкі, не выдаткаваныя ў ходзе выбарчай кампаніі.

Цяпер, як знайшла, неўзабаве спатрэбяцца», — напісала яна.

Колькі біткоінаў Канапацкая купіла і на што грошы спатрэбяцца, яна не ўдакладніла. 

4 лістапада ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу Ганны Канапацкай для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. Ёй трэба сабраць 100 тысяч подпісаў. 

Ганна Канапацкая ў 2020 годзе таксама балатавалася ў прэзідэнты. Паводле звестак ЦВК, яна набрала 1,68% галасоў.

Каментары8

  • Andrew
    10.11.2024
    Пустышка!!
  • Гануська Рабацінская
    10.11.2024
    Я купіла сем біткоінаў.
  • Гануська Рабацінская
    10.11.2024
    А спатрэбяцца мне грошы, каб купіць пярсьцёначак насеньня ў Маска, а як ён зажыліць, хаця ж ў Дурава.

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«У хляве сляды ад лап, усё ў крыві». Зграя сабак парвала дарагіх авечак пад Слуцкам2

Даляр абнавіў абсалютны максімум3

Бацька Калеснікавай абмяркоўваў з ёй магчымы зварот да Лукашэнкі аб памілаванні9

Адзін з раёнаў Мінска застаўся без святла1

Жыхар Брэста прадаваў месцы ў чарзе на мяжы. Колькі ён заплаціў штрафаў

Улад А4 адкрыў фірмовую краму ў мінскім ЦУМе2

Расійскія войскі прарваліся ў харкаўскі Купянск6

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →