Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі
Жыхары Масквы, якія жывуць побач з Бітцаўскім лесам і сядзібай Вузкае, звярнуліся да Уладзіміра Пуціна, пратэстуючы супраць планаў будаўніцтва ў гэтай мясцовасці гасцявога комплексу пасольства Беларусі ў былой ахоўнай зоне, піша Astra.
25.12.2024 / 23:20
Скрыншот з відэа звароту
«Мы вымушаныя звярнуцца да вас, бо мясцовыя органы ўлады не рэагуюць на нашы звароты і аргументы адносна захавання прыроды. […] Улады Масквы ўжо некалькі гадоў знішчаюць па ўсёй Маскве лясныя масівы», — гавораць мясцовыя жыхары ў сваім звароце.
Яны патрабуюць вярнуць зямлі статус прыроднай тэрыторыі пад асаблівай аховай, увесці мараторый на вывад зон з гэтага статусу па ўсёй Маскве, а таксама перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу.
План будаўніцтва гасцявога комплексу для абслугоўвання афіцыйных дэлегацый Беларусі ў Расіі быў агучаны яшчэ ў 2013 годзе.
Тады намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў прадставіў законапраект аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення, згодна з якім Беларусі даваўся ў арэнду зямельны ўчастак у раёне Ясенева на паўднёвым захадзе Масквы. Плошча ўчастка склала 5,8 га, і, як адзначаў Гур'янаў, на той момант ён знаходзіўся на прыроднай тэрыторыі пад асаблівай аховай.
Згодна з пагадненнем, участак будзе здадзены ў арэнду на 99 гадоў. Штогадовая арэндная плата пасля ўводу гасцявога комплексу ў эксплуатацыю складзе адзін расійскі рубель.
Прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Расіі: У Маскве палююць на хлеб «Нарачанскі»
Суд у Маскве над Суздальцавым за паклёп на Лукашэнку зрабілі закрытым
Сілавікі затрымалі актывіста беларускай дыяспары Масквы — ён пісаў лісты палітвязням