Прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Расіі: У Маскве палююць на хлеб «Нарачанскі»
«Прыязджае цягнік, і людзі выносяць скрынямі гэты хлеб».
Прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Расіі Аляксей Васількоў у кулінарнай перадачы на СТБ расказаў пра попыт на беларускі хлеб.
«На наш хлеб у Маскве, на «Нарачанскі», палююць, просяць яго прывезці цягніком. Я назіраў карціну: прыязджае цягнік, і людзі выносяць скрынямі гэты хлеб», — падзяліўся ён.
Васількоў скончыў юрфак БДУ, аддзяленні паліталогіі. У дыпламаты пайшоў, бо «паклікалі».
Яго першая дыпламатычная кадэнцыя была ў Маскве, у 2012-2015 гады.
«Першая любоў», — так апісвае тую доўгую камандзіроўку Васількоў.
Каментары