Амерыканская сям'я ўжо шмат гадоў наўмысна выбірае на Каляды самую непрыгожую ялінку

У адной амерыканскай сям'і ўжо сямнаццаць гадоў дома да Каляд ставяць самую непрыгожую ялінку, якую толькі могуць знайсці. І на гэта ёсць свае прычыны, піша New York Post.

26.12.2024 / 17:30

Фота: nypost.com

Справа ў тым, што ў 2007 годзе Містры і Сэмюэл Брук вырашылі адсвяткаваць Каляды, а настрою адпаведнага не было. Дзяцей пара не мела, а сваякі жылі далёка.

Муж і жонка паехалі на ялінкавую ферму, дзе звярнулі ўвагу на панылы і сумны саджанец. Ён трапіў у іх настрой, таму пара вырашыла не шукаць ідэальнае дрэва, а забраць сабе менавіта яго.

З тых часоў у сям'і з'явілася традыцыя: шукаць да свята самую непрыгожую ялінку. Ідэю ацанілі і сваякі мужа ды жонкі, таму таксама сталі пераймаць іх прыклад.

Цяпер сем'і супернічаюць паміж сабой, імкнучыся выбраць ялінку найстрашнейшую, а фота дрэў публікуюць у сацсетках.

Многія карыстальнікі рэагуюць на гэта з пазітывам і пішуць нешта кшталту: «Непрыгожым дрэвам таксама патрэбна любоў».

«Растлумачце мне, дзе зайчыкі і сняжынкі?» Тата з Брэста абурыўся адзеннем чужых дзяцей на ранішніку

Ці можна ў гарадскім двары самачынна паставіць ялінку?

Гамяльчанка купіла ялінку з жывым «падарункам». Цяпер не ведае, чым карміць

У Мінску пачаў працаваць галоўны калядны кірмаш

У Мінску і Гродне можна ўзяць жывую ялінку на святы ў арэнду. Колькі гэта каштуе?

Nashaniva.com