Грамадства1212

«Растлумачце мне, дзе зайчыкі і сняжынкі?» Тата з Брэста абурыўся адзеннем чужых дзяцей на ранішніку

Бацька павёў сваю маленькую дачку на ранішнік у Брэсцкі тэатр лялек. Здаецца, прэтэнзій да забаўляльнай праграмы мужчына не мае. А вось адзенне іншых дзяцей яго абурыла.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Мужчына выклаў у тыкток відэа з танцамі ля навагодняй ялінкі. Здавалася, што магло пайсці не так? Але нагода для незадаволенасці знайшлася:

— Вы дзіця ў гульнявы пакой прывялі ці на ёлку? Калі дзіця адно ў навагодняй сукенцы! (мужчына мае на ўвазе тое, што яго дачка на фоне астатніх дзяцей адзетая больш святочна. — «НН»). Растлумачце мне, калі ласка, дзе зайчыкі, лісічкі, сняжынкі? Што адбываецца? — напісаў аўтар роліка на відэа.

Бачна, што большасць дзяцей прышлі на ранішнік у звычайным адзенні — штанах ды швэдары. Дачка ж мужчыны адзетая ў пышную сукенку.

@lazukoalexander #елка #елкановогодняя #утренник #новыйгод #дети ♬ оригинальный звук - Лазуко Александр

За тры дні відэа набрала больш за 200 тысяч праглядаў і 11 тысяч лайкаў. А ў каментарыях пачалася дыскусія. Адны падтрымалі аўтара роліка: «Калі ўсё ў прыбраных касцюмах, сукенках — гэта асаблівы настрой, атмасфера. Бо цікава не толькі самому прыбрацца, але і на іншых паглядзець. Проста бацькам лянота стала выдумляць нешта».

Другія не бачаць сэнсу ў «пафасе на адну гадзіну»: «Іншыя бацькі проста спыталі ў дзяцей, у чым яны хочуць пайсці. Мне ў дзяцінстве куды больш хацелася пайсці ў зручнай вопратцы, а не ў пышнай сукенцы, абы як прынцэса».

Трэція пачалі вінаваціць школу ў тым, што знікла аднолькавая школьная форма: «Бацькі пакалення без формы ў школе. І яны паняцця не маюць, што, куды і як апранаць на сябе, не тое, што на дзяцей».

Нехта падышоў і з пункту гледжання фінансаў: «У некаторых стаіць выбар аплаціць ёлку ці касцюм. Не заракайцеся».

Адна з каментатарак пажартавала: «Самі ж нядаўна асуджалі квадробераў, вось і няма цяпер лісічак і зайчыкаў».

Каментары12

  • Огонек
    19.12.2024
    Папе, видимо, больше нет за счет чего самоутвердиться
  • елка
    19.12.2024
    а тата дзяўчынкі ззаду ў ружовай піжаме?
  • Панядзелак
    19.12.2024
    Калі павазбухаць хочацца, а пра палітыку нельга, заўсёды ёсць чужыя дзеці на ранішніку.

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер прапанаваў падлетку пазваніць маці і сказаць, што той пераходзіць на беларускую мову. Якая была рэакцыя маці?18

Школьніца з Бешанковічаў прыдумала, як шыць торбы з чайнага грыба3

На Гомельшчыне пара развялася, пражыўшы ў шлюбе больш за 50 гадоў

Маці дырэктара Нацыянальнага музея Амана з Рэчыцы. Ён прывітаў Лукашэнку па-беларуску5

МЗС Расіі: Лічым неабходным удзел Беларусі ў перамовах па Украіне3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы34

«У нас няма сіл вярнуць іх». Зяленскі — пра Крым і Данбас3

Першая ахвяра тонкага лёду

Мадэлі OnlyFans пачалі ва Украіне плаціць падаткі і ваенны збор. Колькі ўдалося сабраць?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →