Лукашэнка замахваецца на 10 «Арэшнікаў»

У кулуарах пасяджэння Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады ў Ленінградскай вобласці Лукашэнку задалі пытанне, колькі расійскіх ракетных комплексаў «Арэшнік» ён хацеў бы размясціць у Беларусі. 

26.12.2024 / 17:51

Скрыншот з відэа

«Думаю, што пакуль дзясятак, а потым паглядзім. Калі ў расіян будзе жаданне больш іх размясціць, мы размесцім іх больш», — адказаў Лукашэнка.

Звяртаючыся да Пуціна, ён паўтарыў гэтую лічбу, хоць той, здаецца, паставіўся да яе скептычна. 

Многія заходнія, а таксама ўкраінскія эксперты скептычна ставяцца да магчымасцяў «Арэшніка», які ўпершыню быў выкарыстаны для ўдару па ўкраінскім горадзе Дняпро ў лістападзе. Яны лічаць яго хутчэй элементам інфармацыйнай вайны, чым зброяй, якая рэальна можа змяніць сітуацыю на полі бою. Пад сумнеў ставіцца тое, што гэта сапраўды перадавая і ўнікальная распрацоўка, а калі нават і так, то ў Расіі наўрад ці гэтыя комплексы ёсць у вялікай колькасці. 

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

«Людзі гінуць, а яму «цікава»… Д*****б». Украінскае кіраўніцтва пры каментаванні ініцыятыў Пуціна не падбірае слоў

Пуцін прапанаваў Захаду дуэль: атачыць Кіеў сіламі СПА і ўдарыць па ім «Арэшнікам»

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал

Лукашэнка працягвае гаварыць пра «Арэшнік»: Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне

Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну

Nashaniva.com