У Нарвегіі аўтобус з амаль 60 пасажырамі вылецеў з дарогі ў возера

На поўначы Нарвегіі аўтобус, які перавозіў 58 чалавек, з'ехаў з дарогі на беразе возера і апынуўся ў вадзе. Пра гэта паведамляе выданне NRK.

26.12.2024 / 20:23

Фота: nrk.no

Аварыя адбылася ў паўночным муніцыпалітэце Гадсель на беразе возера Асватнет. Аўтобус, з'ехаўшы з дарогі, апынуўся ў вадзе.

Паліцыя атрымала паведамленне ў 13:30. На месца прыбылі выратавальныя верталёты з найбліжэйшых буйных гарадоў Трамсё і Будзё, а таксама іншыя службы.

У выніку загінулі трое з 58 пасажыраў, яшчэ некалькі атрымалі траўмы. Тры чалавекі даставілі верталётам у бальніцу, астатнія эвакуяваныя ў найбліжэйшую школу.

Аўтобус быў рэйсавы, ён ехаў па маршруце з Нарвіка ў Лафатэн, прычынай аварыі магла стаць намець па дарозе. 

У Гомелі 20-гадовая дзяўчына на «ягуары» цудам выжыла ў аварыі

У Мінску Rolls-Royce за 500 тысяч даляраў сутыкнуўся з аўтобусам

У Варонежскай вобласці аўтобус з параненымі на вайне ўрэзаўся ва «Урал» з іншымі расійскімі вайскоўцамі

Кіроўца мікрааўтобуса, які ўрэзаўся ў цягнік пад Рэчыцай, быў п'яны і без правоў

Nashaniva.com