Украіна і Расія правялі новы абмен палоннымі
Пра правядзенне абмену паведаміла Міністэрства абароны Расіі.
30.12.2024 / 17:38
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Са слоў расійскага Мінабароны, што гэтым разам абмен палоннымі адбываўся па схеме 150 украінцаў на 150 расіян.
Ужо традыцыйна ён прайшоў праз тэрыторыю Беларусі.
Пасярэднікам пры абмене былі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Пасля пра абмен паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, Украіне ўдалося вярнуць не 150, а 189 чалавек.
«Гэта вайскоўцы — абаронцы «Азоўсталі» і Марыупаля, ЧАЭС, вострава Змяіны, з розных напрамкаў фронту. Сярод іх салдаты, сяржанты, афіцэры. Гэта нацгвардзейцы, у тым ліку «азоўцы», памежнікі, тэрабаронцы, ваяры Вайскова-марскіх і Узброеных сіл. І таксама двое цывільных, якія былі захопленыя ў Марыупалі», — сказаў Зяленскі.
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Орбан прапанаваў Пуціну абвясціць каляднае перамір'е і правесці буйны абмен палоннымі
Расія перадала Украіне целы ваеннапалонных, якія загінулі пры крушэнні Іл-76 пад Белгарадам
Украіна вярнула з палону яшчэ 95 чалавек