Гардон заявіў, што гістарычная сустрэча Трампа і Пуціна па Украіне сарвалася

Украінскі журналіст Дзмітрый Гардон сцвярджаў, што верагоднасць сустрэчы складае 90-95%, але рэчаіснасць у яе, як ні дзіўна, не ўклалася.

30.12.2024 / 23:26

Дзмітрый Гардон. Скрыншот з відэа

29 снежня вядомы ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон у інтэрв'ю заявіў, што гарачая фаза вайны ва Украіне завершыцца ўжо заўтра, 30 снежня 2024 года. 

«Сёння ў нас 29 снежня 2024 года. Я яшчэ раз паўтараю, гарачая фаза вайны завершыцца ў гэтым годзе. Мне скажуць: «Ты звар’яцеў — да канца года засталося ўсяго два дні!». Не, сябры, я не звар’яцеў. У мяне ёсць інфармацыя, і я зараз ёю падзялюся», — сказаў Гардон.

Пасля таго ён патлумачыў, што паведамілі ягоныя крыніцы:

«Заўтра, 30 снежня 2024 года, калі ўсё складзецца добра, а ўсё павінна скласціся добра, павінна адбыцца гістарычная сустрэча, якая завершыць гарачую фазу вайны. Чакаць засталося нядоўга. Заўтра, 30 снежня».

Ніякія афіцыйныя крыніцы не пацвердзілі прагназаванай Гардонам падзеі, а прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што нічога падобнага не плануецца. 

Цяпер жа і сам Гардон на самым зыходзе 30 снежня паведаміў, што сустрэча, маўляў, дакладна планавалася, але сарвалася па віне Пуціна. Таму заканчэння гарачай фазы вайны ў гэтым годзе не будзе, а на далейшую перспектыву ён спрагназаваў ці перамовы, ці эскалацыю канфлікту.

Пяскоў пракаментаваў паведамленні Гардона пра «гістарычную сустрэчу» 30 снежня

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра

Джо Байдэн лічыць, што мог перамагчы Дональда Трампа, калі б не саступіў месца Харыс

Nashaniva.com