Пяскоў пракаментаваў паведамленні Гардона пра «гістарычную сустрэчу» 30 снежня
У Крамлі адрэагавалі на паведамленні ўкраінскіх СМІ пра нібыта планы 30 снежня правесці «гістарычную сустрэчу» па мірным урэгуляванні.
«Міжнародных кантактаў па мірным урэгуляванні на 30 снежня ў графіку прэзідэнта няма. Перадумоў для завяршэння канфлікту ў Крамлі пакуль таксама не бачаць», — перадае словы Дзмітрыя Пяскова тэлеграм-канал крамлёўскага пула «РИА Новости».
Напярэдадні ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон заявіў, што 30 снежня павінна адбыцца «гістарычная сустрэча», якая нібыта скончыць гарачую фазу вайны.
«Сёння ў нас 29 снежня 2024 года. Я яшчэ раз паўтараю, гарачая фаза вайны завершыцца сёлета. Мне скажуць: «Ты з глузду з'ехаў — да канца года засталося два дні фактычна!» Не, сябры, з глузду я не з'ехаў. У мяне ёсць інфармацыя», — сказаў Гардон.
Таксама ў Расіі патлумачылі палёт загадкавага спецборта з Расіі ў ЗША: Іл-96-300 з бартавым нумарам RA-96023, які належыць да спецыяльнага лётнага атрада «Расія», прыляцеў у Нью-Ёрк 26 снежня, а затым накіраваўся ў Вашынгтон. 28 снежня самалёт вярнуўся ў Расію, вынікае са звестак FlightRadar24. Палёт канспіралагічна тлумачылі таемнымі перамовамі з Вашынгтонам.
Афіцыйная прадстаўніца МЗС Марыя Захарава заявіла РБК, што палёт звязаны з ратацыяй дыпламатаў.
«Чарговая ратацыя дыпламатаў», — паведаміла яна.
Каментары