Расійскі шахматыст праспаў і не трапіў у плэй-оф чэмпіянату свету па бліцы

Данііл Дубаў атрымаў тэхнічную паразу на чэмпіянаце свету па бліцы за пропуск партыі з амерыканцам Хансам Німанам. Ён патлумачыў сваю няяўку сіндромам хуткай змены паясоў падчас пералёту, піша Championat.com.

31.12.2024 / 11:32

Дзяніс Дубаў. Фота: прэс-служба ФІДЭ

«Я пайшоў у гатэль, затым вярнуўся і паведаміў, што праспаў. Што я яшчэ павінен сказаць? Калі ты не ідыёт, то, калі здараецца нешта падобнае, разумееш, што адбылося. Я першы раз у ЗША, вельмі складана кантраляваць джэтлаг (змену паясоў)», — прыводзіць словы Дубава Take Take Take.

Дубаў заняў 10-е месца па выніках 13 тураў папярэдняга раўнду і не змог выйсці ў плэй-оф. Пры гэтым ён набраў ідэнтычную з удзельнікамі плэй-оф колькасць балаў (9,5), аднак саступіў па дадатковых паказчыках.

Міжнародная федэрацыя шахмат змякчыла патрабаванні да адзення на чэмпіянаце свету па бліцы

Шахматыста Магнуса Карлсэна дыскваліфікавалі на чэмпіянаце свету за вернасць джынсам

18-гадовы беларус Дзяніс Лазавік перамог Магнуса Карлсэна на чэмпіянаце свету па рапідзе

Nashaniva.com