Улады Венесуэлы паабяцалі заплаціць $100 тысяч за інфармацыю, якая дапаможа затрымаць апазіцыйнага палітыка Гансалеса Уруцію
Ён быў галоўным супернікам выбранага прэзідэнта Нікаласа Мадуры на выбарах у ліпені мінулага года. Апазіцыя настойвае, што на выбарах перамог Гансалес, але іх вынікі былі сфальсіфікаваныя, нагадвае Радыё Свабода.
03.01.2025 / 15:16
Эдмунда Гансалес Уруція і лідарка апазіцыі Марыя Карына Мачада, якую не дапусцілі да выбараў. Фота: Ariana Cubillos / AP
Гансалес, які знаходзіцца ў Іспаніі, паабяцаў вярнуцца ў Венесуэлу да 10 студзеня — дня інаўгурацыі Мадуры. Ён таксама плануе прынесці прэзідэнцкую прысягу.
Міністэрства ўнутраных спраў Венесуэлы заявіла, што да гэтага дня фотаздымкі Гансалеса з надпісам «вышукваецца» будуць размешчаныя ва ўсіх аэрапортах і наземных памежных пунктах.
Кандыдат ад венесуэльскай апазіцыі папрасіў прытулку ў Іспаніі і з'ехаў з краіны
Апанент Мадуры пасля выезду з Венесуэлы заявіў, што яго прымусілі прызнаць новага прэзідэнта
Еўрапарламент прызнаў Эдмунда Гансалеса прэзідэнтам Венесуэлы