Грамадства11

Апанент Мадуры пасля выезду з Венесуэлы заявіў, што яго прымусілі прызнаць новага прэзідэнта

У Венесуэле выдалі ордар на арышт Эдмунда Гансалеса паводле абвінавачання ў змове і падробцы дакументаў.

Лідарка апазіцыі Марыя Карына Мачада і Эдмунда Гансалес звяртаюцца да прыхільнікаў. Фота: AP Photo / Cristian Hernandez

Кандыдат на прэзідэнта Венесуэлы ад апазіцыі Эдмунд Гансалес заявіў, што яго прымусілі прызнаць перамогу Нікаласа Мадуры на выбарах, каб ён мог звярнуцца па прытулак да ўладаў Іспаніі, піша Радыё Свабода.

У сваім відэазвароце Гансалес сказаў, што памочнікі Мадуры прымусілі яго падпісаць ліст, калі ён хаваўся ў амбасадзе Іспаніі ў Каракасе.

«Былі вельмі напружаныя гадзіны прымусу, шантажу і ціску. У той момант я лічыў, што я мог бы быць больш карысным, калі б я быў у турме», — сказаў Эдмунд Гансалес і назваў падпісаны ліст «нікчэмным».

Паводле яго слоў, ліст прынеслі памочнікі Мадуры і наказалі яго «альбо падпісаць, або будуць наступствы».

Пасля атрымання прытулку ў Іспаніі Гансалес назваў сябе «абраным прэзідэнтам мільёнаў і мільёнаў венесуэльцаў, якія прагаласавалі за змены, дэмакратыю і мір» і паабяцаў «выканаць гэты мандат».

У той жа час Хорхэ Радрыгес, кіраўнік Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы і ключавы саюзнік Мадуры, сказаў, што Гансалес добраахвотна паставіў свой подпіс пад прызнаннем перамогі свайго апанента.

Хорхэ Радрыгес прапанаваў апанэнту цягам 24 гадзін адмовіцца ад сваіх заяў, а калі гэтага не адбудзецца, то паабяцаў апублікаваць аўдыёзапіс размоў, якія зняпраўдзяць яго абвінавачанні.

«Калі вы падпісалі пад ціскам, як атрымалася, што адна з вашых дачок дагэтуль жыве ў Венесуэле мірна, са сваёй сям’ёй, як звычайныя венесуэльцы? Вэнесуэльцы могуць думаць так ці інакш, і ўсім ім ёсць месца на тэрыторыі Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла. Тут няма месца гвалту і фашызму», — заявіў Хорхэ Радрыгес.

Каментары1

  • Венесуэльскія сінія пальцы
    19.09.2024
    Там няма месца гвалту, фашызму, праўдзе, дэмакратыі і свабодным выбарам.

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль Лукашэнка скардзіцца на беларусаў за любоў да Versace, прапагандыстка пахвалілася іх парфумай19

Нямецкую вёску назвалі найлепшым «разумным горадам» у свеце1

39-гадовы прэм‘ер Марыінскага тэатра ў Пецярбургу загінуў, калі палез праз балкон па наркотыкі11

Міністарка роўных правоў Швецыі пакутуе ад незвычайнай фобіі — яна баіцца бананаў21

Больш за 20 беларусаў выратавалі з рабства на звалцы пад Масквой8

Кіраўніка ЦВК Грузіі на заключным пасяджэнні аблілі фарбай1

Лукашэнка: Беларусы рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць22

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе35

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →