Лукашэнка прапанаваў прыцягваць вайскоўцаў для аховы выбарчых камісій

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра спробы ціску звонку на членаў выбарчых камісій у Беларусі. Пра гэта ён паведаміў на сустрэчы са старшынямі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, піша БелТА.

03.01.2025 / 15:50

«Дапамажыце выбарчым камісіям на ўчастках. Бо гэтыя нягоднікі (дэмакратычныя сілы — НН) — зразумела, што яны ўжо ціснуць на нашых членаў камісій, асабліва на кіраўніцтва», — заявіў ён.

«Я вельмі рады, што ніхто іх не баіцца. Яны адкрыта заяўляюць: «Так, мы члены камісій, і мы будзем праводзіць і арганізоўваць выбары!» Але падключыцца трэба. Дзе трэба — міліцыю, дзе трэба — вайскоўцаў смела падключайце. Так, каб быў парадак», — даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Ніякіх здзекаў, ніякіх палітвязняў у нас няма

Лукашэнка заклікаў зрабіць выбары не як у ЗША, дзе «страляюць у вуха ці ў галаву»

Лукашэнка правёў нараду з даверанымі асобамі па выбарах

Nashaniva.com