Грамадства88

Лукашэнка правёў нараду з даверанымі асобамі па выбарах

Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу з даверанымі асобамі, якія будуць працаваць у яго камандзе падчас прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе «Пул першага».

Фота: Пул першага

Лукашэнка падзякаваў за падтрымку.

«Сабрана 2,5 мільёна подпісаў. Гэта высокі ўзровень даверу. Мы павінны зрабіць усё, каб не падмануць чаканні нашых прыхільнікаў», — сказаў ён.

У Лукашэнкі — 15 давераных асобаў. Фармальна яны могуць весці агітацыю замест яго, праводзіць мерапрыемствы і ўдзельнічаць у дэбатах. Зрэшты, усё тое самае яны маглі рабіць і без статусу «даверанай асобы».

Хто гэтыя людзі?

  1. Віктар Ананіч — старшыня праўлення Беларусбанка
  2. Дзмітрый Баскаў — былы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, бізнэсмен
  3. Уладзімір Громаў — оперны спявак
  4. Дзмітрый Жук — галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сегодня»
  5. Наталля Качанава — спікер Савета Рэспублікі
  6. Андрэй Крываносаў — ваенны камісар Гомельскай вобласці
  7. Глеб Лапіцкі — дырэктар «Славянскага базара»
  8. Аляксандр Лук’янаў — кіраўнік БРСМ
  9. Павел Муравейка — першы намеснік міністра абароны
  10. Алег Румо — трансплантолаг
  11. Міхаіл Русы — член Савета Рэспублікі
  12. Юрый Сянько — кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў
  13. Дзмітрый Шаўцоў — дэпутат Палаты прадстаўнікоў
  14. Вольга Шпілеўская — кіраўніца прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір»
  15. Іван Эйсмант — кіраўнік БТ

Каментары8

  • Вольга
    03.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    03.01.2025
    А прафсаюзы не па-за палітыкай? А, прабачце, забыўся, у Беларусі з 2020 на да законаў. Цікава, у якой шчэ краіне такое можа сказаць дзейны кіраўнік, каб і надалей кіраваць краінай?
  • Лейцар коркавы
    03.01.2025
    Сабрана 2,5 мільёна подпісаў. Гэта высокі ўзровень даверу. Мы павінны зрабіць усё, каб не падмануць чаканні нашых прыхільнікаў. Народ Беларусі падзелены ўладамі на іхных прыхільнікаў і экстрэмістаў, наркаманаў, прастытутак, збеглых. Але калі 2,5 млн прыхільнікаў, дык атрымліваецца, што іх меней, чым другіх. Ці верыш ты сам у гэта?

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі5

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі назвалі птушку года. Яна жыве на балотах2

Трамп незадаволены, што падчас ягонай інаўгурацыі дзяржаўныя сцягі будуць прыспушчаныя6

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана4

Германія спрасціла афармленне візаў, у тым ліку для беларусаў4

Прадпрымальная жыхарка Брэста скачвала ў інтэрнэце чужое порна і прадавала як сваё17

У мінскай Серабранцы па двары бегаў янот ВІДЭА

56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хімію6

Уводзіцца новая сістэма знакаў для інфармавання турыстаў1

Трое падлеткаў прадалі свае пашпартныя звесткі і атрымалі вялікія непрыемнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі5

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →