Раптоўна памёр Алесь Сілкоў

Магілёўскаму актывісту было 55 гадоў.

03.01.2025 / 19:02

3 студзеня ў Магілёве раптоўна пайшоў з жыцця 55-гадовы мясцовы палітычны і грамадскі актывіст Алесь Сілкоў.

Інфармацыя пра гэта з’явілася ў сацсетках, яе пацвердзіў «Позірк».

Сілкоў у мінулыя гады быў нацыянальным каардынатарам кампаніі электаральнага назірання «Права выбару», сябрам рады на сёння дэ-юрэ ліквідаванага ўладамі Руху «За свабоду», у пэўны перыяд — яго магілёўскім абласным каардынатарам.

У горадзе ён быў кіраўніком і адным з заснавальнікаў ініцыятывы «Грамадскі магістрат», якая ў гадавіну ўручэння гораду магдэбурскага права ўзнагароджвала асобу і ініцыятыву года ў Магілёве.

Яго неаднаразова затрымлівалі па палітычных матывах.

Nashaniva.com