Магілёўскага каардынатара Руху «За свабоду!» будуць судзіць за арганізацыю мерапрыемства, на якім ён не быў
Шэсць гадзінаў пратрымалі ў пастарунку каардынатара Руху «За Свабоду» па Магілёўскай вобласці, аднаго з заяўнікаў Маршу недармаедаў у Магілёве Алеся Сілкова.
«Першыя тры гадзіны мяне пратрымалі пад падставай, што разбітая машына, запытваліся, ці не маю я з кім непрыяцельскіх адносінаў. Праз тры гадзіны павезлі ў пракуратуру», — сказаў сайту Pyx.by Алесь Сілкоў.
Па ягоных словах, намеснік генеральнага пракурора па Магілёве зачытаў афіцыйнае папярэджанне, што я нясу адказнасць за Марш недармаедаў. Сілкоў падкрэсліў, што яго самога праз затрыманне на маршы не было.
«Потым зноў прывезлі ў РАУС. У 20.20 я ўжо вырашыў, што кудысьці мяне адпраўляюць, але потым аддалі дакументы і сказалі: «Чакайце позву», — дадаў абласны каардынатар Руху.
Ён лічыць свой выпадак унікальным: мяркуючы па ўсім, яго чакае суд за арганізацыю мерапрыемства, на якім ён не быў.
Каментары