На выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася вялізная чарга

Паводле інфармацыі Памежнага камітэта Беларусі, па стане на 10:00 у электроннай чарзе на памежным пераходзе «Брэст» знаходзяцца 1664 машыны. 

05.01.2025 / 11:10

Такія вялікія чэргі звязаныя, відаць, перадусім з тым, што беларусы, якія жывуць і працуюць у Еўропе, падчас вялікіх святаў прыязджалі на радзіму, а цяпер едуць назад. Перад святамі вялікія чэргі назіраліся, наадварот, пры ўездзе ў Беларусь.

У той жа час на памежных пераходах на межах з Літвой («Каменны лог» і «Беняконі») і Латвіяй (Грыгораўшчына) ніякіх чэргаў няма. Гэта відавочна звязана з тым, што ўрады абедзвюх краін летась забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю машын, зарэгістраваных у Беларусі.

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка

Чэргаў на выезд з Беларусі ў апошні дзень года няма

Польшча плануе скончыць умацаванне мяжы з Беларуссю да лета 2025 года

Замежнік упершыню хацеў наведаць Беларусь, але яго не пусцілі ў краіну за карцінку з Лукашэнкам на тэлефоне

Nashaniva.com