У Запарожскай вобласці ГУР забіла начальніка штаба расійскага батальёна
На часова акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці сіламі ўкраінскай разведкі былі ліквідаваныя начальнік штаба расійскага батальёна «Шторм.Асеція» Сяргей Мельнікаў з пазыўным «Кама» і ягоны кіроўца. Пра гэта паведаміла Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.
05.01.2025 / 12:47
«29 снежня 2024 года на трасе Васільеўка — Токмак ваяры разліку FPV падраздзялення актыўных дзеянняў ГУР МА Украіны «Кракен» ліквідавалі начальніка штаба батальёна «Шторм.Асеція»(штурмавое падраздзяленне ў складзе 429-га мотастралковага палка УС РФ) Сяргея «Кама» Мельнікава і ягонага кіроўцу», — сказана ў паведамленні.
Адзначаецца, што перад тым разведчыкі дэпартамента актыўных дзеянняў ГУР атрымалі аператыўную інфармацыю, якая ўтрымлівала дэталі маршруту і графік перамяшчэння Мельнікава.
Украінскія аэраразведчыкі спланавалі для расійскага вайскоўца FPV-засаду.
«Спачатку аператары дронаў па-майстэрску перапалохалі кіроўцу аўтамабіля УАЗ «Патрыёт», у якім знаходзіўся Мельнікаў. Напалоханы расійскі шафёр рэзка змяніў траекторыю руху, машына вылецела ў кювет, а далей вайсковыя разведчыкі ўдарылі дронам-камікадзэ ў лабавое», — расказалі ў ГУР.
Адзначаецца, што абодва расійскія вайскоўцы знішчаныя.
ГУР паведаміла пра падрыў расійскага вайскоўца, датычнага да ракетных удараў па Украіне
ВСУ начали новое наступление в некоторых районах Курской области