За суткі падчас пажараў загінулі 6 чалавек

4 студзеня ў Беларусі адбылося 30 пажараў. Як паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, ад агню загінулі шэсць чалавек, яшчэ адзін атрымаў сур'ёзныя апёкі.

05.01.2025 / 14:07

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

У вёсцы Бярозаўка Калінкавіцкага раёна ад агню загінулі двое мужчын 1963 і 1982 гадоў нараджэння. Яшчэ адзін чалавек быў шпіталізаваны.

61-гадовы мужчына загінуў у выніку пажару ў Пінску. Яго 56-гадовую сястру ўдалося выратаваць, яна ў бальніцы.

У Браславе на пажары ў кватэры аднапавярховага жылога дома загінуў мужчына 1977 года нараджэння. Работнікамі МНС выратаваная яго 67-гадовая маці, якая шпіталізаваная.

Жанчына 1942 года нараджэння загінула пры пажары ў жылым доме ў вёсцы Каласоўка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

У вёсцы Дубнавічы Брэсцкай вобласці таксама загарэўся жылы дом — загінуў мужчына 1973 года нараджэння.

У ноч з 4 на 5 студзеня каля гадзіны ночы ў Мінску загарэлася кватэра на сёмым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома. Пацярпелага мужчыну 1971 года нараджэння ўдалося выратаваць. Ён шпіталізаваны з апёкамі 1-4 ступені (81% цела). Прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.

Акрамя шасці загінулых і аднаго параненага, у выніку пажараў 4 студзеня былі знішчаныя два будынкі і столькі ж адзінак тэхнікі, паведамілі ў МНС. 

На пажары ў Лагойскім раёне загінуў мужчына

З бальніцы выпісалі апошнюю пацярпелую ад пажару ў віцебскім ГЦ. Ёй давялося нанова вучыцца дыхаць

У навагоднюю ноч у Новай Баравой быў пажар — праз няўдала запушчаны салют

У навагоднюю ноч у Беларусі загінулі на пажарах тры чалавекі

Nashaniva.com