Грамадства

З бальніцы выпісалі апошнюю пацярпелую ад пажару ў віцебскім ГЦ. Ёй давялося нанова вучыцца дыхаць

Жанчына знаходзілася на чацвёртым паверсе ГЦ «Беларусь», калі пачаўся пажар.

Таццяна Казека. Фота: СТБ

Таццяна Казека спрабавала самастойна пакінуць палаючы гандлёвы цэнтр, але ёй не хапіла літаральна пяці хвілін: калі яна паспрабавала спусціцца з чацвёртага паверха, полымя ўжо бушавала.

Таццяну з будынка эвакуявалі ратавальнікі. Аднак гарачыня і дым нанеслі сур'ёзнае пашкоджанне лёгкім. З апёкамі Таццяна спачатку трапіла ў Віцебскую абласную бальніцу. Медыкі двойчы ўводзілі рэчыва, якое раскрывае лёгкія. Для завяршэння тэрапіі пацыентку пасля стабілізацыі ў спецыяльным рэанімабілі даставілі ў апёкавае аддзяленне Мінскай бальніцы хуткай медычнай дапамогі, паведамляе СТБ.

«Змагаліся на працягу тыдня за яе жыццё. Яна была няпростай пацыенткай, таму што такія пашкоджаныя лёгкія вельмі хутка падхопліваюць інфекцыю, натуральным чынам развіваецца пнеўманія. І стан працягваў ацэньвацца як цяжкі, нестабільны. Яна апрытомнела, яна навучылася нанова дыхаць. Мы прыбралі ўсе трубачкі, яна ходзіць. Яна нанова асэнсоўвае сваё жыццё», — распавяла галоўная ўрач БХМД Вольга Святліцкая.

Зараз пацыентка адчувае сябе добра, лекары прагназуюць, што Таццяна хутка поўнасцю акрыяе. Тэрапію жанчына працягне ў рэабілітацыйным цэнтры ў Аксакаўшчыне.

У выніку моцнага пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску 13 снежня пацярпелі 20 чалавек. Полымя нанесла сур'ёзную шкоду будынку гандлёвага цэнтра. Яго плануюць знесці.

Каментары

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў17

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба нешта мяняць. Гэта ўжо наспела». Бацька Канапацкай падзяліўся думкамі пра выбары і ўдзел дачкі ў іх32

Ужыць ядзерную зброю супраць Украіны не дазволіў Пуціну Кітай — Блінкен7

«Будзь на вайбе — выбірай!» Ідэолагі стварылі «патрыятычныя» чахлы для тэлефонаў ФОТАФАКТ9

Беспілотнікі атакавалі расійскі порт Усць-Луга, праз які экспартуюцца беларускія нафтапрадукты

На «Беларуськаліі» пачалася новая хваля звальненняў12

У Беларусі назвалі птушку года. Яна жыве на балотах2

Трамп незадаволены, што падчас ягонай інаўгурацыі дзяржаўныя сцягі будуць прыспушчаныя6

Закрываецца адзін з самых дарагіх мінскіх рэстаранаў. Ім кіравала сям'я Зінгмана4

Германія спрасціла афармленне візаў, у тым ліку для беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў17

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў

Галоўнае
Усе навіны →