Чыгуначнікаў перад выбарамі просяць сачыць за тымі, хто фатаграфуе цягнікі, і падазронымі замежнікамі

На ўсе аддзяленні Беларускай чыгункі ў канцы снежня 2024 года Міністэрства ўнутраных спраў разаслала лісты з патрабаваннем прыняць «дадатковыя меры» ў сувязі з выбарамі.

06.01.2025 / 20:57

Ліст апублікавала Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Сярод патрабаванняў — неадкладна паведамляць пра фота– і відэаздымку аб'ектаў чыгункі і пра падароных замежнікаў, якія знаходзяцца паблізу яе інфраструктуры.

Ліст, апублікаваны Супольнасцю чыгуначнікаў Беларусі

Узмацненне мер бяспекі напярэдадні выбараў назіралася і раней, піша Супольнасць чыгуначнікаў, але такіх патрабаванняў не было.

Нагадаем, раней на чыгунцы затрымалі двух японцаў, якія фатаграфавалі цягнікі і станцыі. Адзін з выпадкаў быў у красавіку 2024 года, другі — у снежні.

Затрыманага ў красавіку выкладчыка Масатосі Наканісі абвінавацілі па артыкуле аб агентурнай дзейнасці. Паводле версіі КДБ Беларусі, цягам шасці гадоў ён здабываў звесткі пра важныя стратэгічныя аб'екты і грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне для японскай разведкі.

У Беларусі паведамілі пра затрыманне агента японскіх спецслужбаў

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі

Затрыманы ў Беларусі японец — трэвел-блогер «Этэру»

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка

Nashaniva.com